Астраўкі (возера, Лепельскі раён)
Астраўкі́ — возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Тураўлянка, за 30 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёскі Суша. Плошча паверхні возера 0,54 км². Даўжыня 1,74 км, найбольшая шырыня 0,92 км. Даўжыня берагавой лініі 5,61 км. Найбольшая глыбіня 12,7 м, сярэдняя 5 м. Аб’ём вады ў возеры 2,69 млн м³. Плошча вадазбору 102,1 км². Катлавіна возера лопасцевай формы, складанага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад і складаецца з 2 плёсаў. Вышыня схілаў катлавіны дасягае 10 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, на паўночным усходзе і паўночным захадзе зліваюцца са схіламі катлавіны. На возеры 2 астравы агульнай плошчай 0,1 га. Да глыбіні 1,5—2 м дно возера выслана пяском, на большых глыбінях апясчаненымі адкладамі і гліністым ілам. У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка, мянтуз, лінь, язь і іншыя віды рыб. Сустракаецца[1] сом. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia