Плошча паверхні 1,07 км². Даўжыня 2,21 км, найбольшая шырыня 0,87 км. Даўжыня берагавой лініі 6,2 км. Найбольшая глыбіня 20,2 м, сярэдняя 8,8 м. Аб'ём вады ў возеры 9,46 млн. м³. Плошча вадазбору 105,4 км². Катлавіна возера падпруднага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй ад 6—9 да 11—15 метраў. Заходнія і ўсходнія схілы катлавіны стромкія з тэрасамі вышынёй да 2 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі высокія. Дно возера складанай будовы з глыбокімі ямамі. Глыбіні да 2 м займаюць каля 18 % плошчы. Літаральная зона пясчаная. Да 70 % плошчы дна возера выслана крэменязёмістым сапрапелем. У паўднёвай частцы возера невялікі востраў[1].
Возера мезатрофнае, слабапраточнае. На поўдні выцякае пратока ў возера Астраўкі, на захадзе ўпадае пратока з возера Ліпна, на ўсходзе з возера Любіцына[1]. Упадаюць ручаі і меліярацыйныя каналы.
Надводная расліннасць распаўсюджана да глыбіні 1,7 м, падводная да глыбіні 3 м.
↑ абБеларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз.(руск.)
Літаратура
Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 99. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.
Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп.тираж 3 000 экз.(руск.)
Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз.(руск.)
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29, 30. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)