Астрожскія

Астрожскія

Краіна паходжання Вялікае Княства Літоўскае
Тытул князі
Прызнаныя ў Вялікае Княства Літоўскае
Уладанні Астрожскіх пазначаны ружовым.

Астро́жскія — княжацкі род уласнага герба, прадстаўнікі якога займалі высокія дзяржаўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай, мелі вялізныя зямельныя ўладанні на тэрыторыі сучасных Беларусі і Украіны.

Паходжанне

Паходжанне не высветленае з дакладнасцю, і пытанне пра іх пачынальнікаў вырашаецца па-рознаму. М. Стрыйкоўскі выводзіў Астрожскіх з роду князёў Друцкіх (нашчадкі полацкіх князёў)[1], некаторыя даследчыкі — з галіцка-валынскіх Рурыкавічаў або Гедзімінавічаў, аднак найбольш імавернай[2]</ref> з’яўляецца версія ўкраінскага гісторыка М. Максімовіча пра іх паходжанне ад Турава-Пінскіх князёў[3] (паводле памінальніка Астрожскіх, дзе яны значацца як «Благоверніи князи Туровскіи»).

Першым гістарычна вядомым князем Астрожскім быў Даніла, уладальнік горада Астрог на Валыні ў сяр. XIV ст. (адсюль прозвішча)[4].

Галіна Астрожскіх — Заслаўскія, да якіх пасля згасання ў XVII ст. роду перайшлі асноўныя маёнткі.

Радавод

  1. Даніла (узг. 1341), кн. астрожскі, удзельнік паўстання 1341 супраць караля Казіміра III Вялікага
    1. Фёдар (? — 1441), кн. астрожскі, староста луцкі
      1. Іван Красны (Васіль; 13921461), кн. астрожскі
        1. Іван (Ян; 14271465), кн. астрожскі; ж. — Васіліса Глінская
          1. Канстанцін Астрожскі (14601530), гетман літоўскі; 1-я ж. — ад 1509 Таццяна (? — 1522), д. кн. Сямёна Аляксандравіча Гальшанскага; 2-я ж. Аляксандра, д. кн. Сямёна Міхайлавіча Слуцкага
            1. Канстанцін-Васіль (15261608); ж. — Соф’я Тарноўская
              1. Кацярына (? — 1579); м. — Крыштаф Мікалай Радзівіл
              2. Януш (15541620), кн. астрожскі, ваявода валынскі, кашталян кракаўскі; 1-я ж. — 1582 Сусана Серада (? — 1593); 2-я ж. — Кацярына Любамірская; 3-я ж. — з 1612 Тэафілія Тарло (? — 1635)
                1. (ад 1-й ж.) Еўфрасіння (? — 1628); м. — 1622 кн. Аляксандр Заслаўскі (? — 1629)
                2. (ад 1-й ж.) Элеанора (? — 1617); 1-ы м. — Геранім Язлавецкі (? — 1607); 2-гі м. — з 1609 кн. Ян Юрый Радзівіл (15881625)
                3. (ад 2-й ж.) Іван (16071618)
              3. Канстанцін (15631588)
              4. Лізавета (15601599); м. — Ян Кішка
              5. Аляксандр (15701603) ваявода валынскі; ж. — Ганна Костка (15751635)
                1. Соф’я (15901610); м. — Станіслаў Любамірскі
                2. Кацярына (? — 1642); м. — Тамаш Замойскі (15941638)
                3. Іван (? — 1618), кн. астрожскі
                4. Канстанцін Павел (? — 1618), кн. астрожскі
                5. Ганна (16001654); м. — з 1620 Ян Караль Хадкевіч (15611621)
            2. Ілья (? — 1539), кн. астрожскі; ж. — з 1537 Беата Касцялецкая (1496 — п. 1539), пазашлюбная дачка Жыгімонта Старога
              1. Лізавета (15391582); 1-ы м. — з 1553 Дзмітрый Фёдаравіч Сангушка (? — 1554); 2-гі м. — з 1555 граф Лукаш Гурка (? — 1573); 3-ці м. — з 1559 кн. Сямён Юр’евіч Слуцкі (? — 1560; гвалтоўна выдадзеная маці, законны муж скраў яе праз колькі дзён)
            3. Юры, кн. астрожскі
          2. Міхаіл (14561501), староста луцкі
            1. Раман, кн. астрожскі
          3. Марыя (1458 — ?); м. — Андрэй Сангушка
        2. Юрый Заслаўскі (? — 1500) — заснавальнік князёў Заслаўскіх; ж. — Ганна Заслаўская
      2. Даніла (? — п. 1420)
        1. Фёдар (Феадосій; да 1433 — каля 1490)
      3. Андрэй (? — п. 1436)
      4. Аляксандр (? — п. 1390), кн. чацвярцінскі — заснавальнік князёў Святаполк-Чацвярцінскіх
    2. Міхаіл (? — 1399), загінуў у бітве на р. Ворскле
    3. Дзмітрый (? — 1399), загінуў у бітве на р. Ворскле
    4. Аляксандр
    5. Анастасія; м. — кн. Іван Аляксандравіч Глінскі

Памяць

У 2014 годзе вуліца ў мікрараёне Міхалова-2 ў Мінску атрымала назву «вуліца Астрожскіх»[5].

Галерэя

Зноскі

  1. Канстанцін Астрожскі(недаступная спасылка) // Вітаўт Чаропка. Уладары Вялікага Княства. — Мінск: Полымя, 1996.
  2. Беларусь 1995.
  3. І. А. Юхо. В. Л. Насевіч. Астрожскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. С. 223.
  4. ЭнцВКЛ 2005.
  5. У Мінску ўвекавечаць памяць пераможцы Аршанскай бітвы

Літаратура

Спасылкі

  • Юрка Копцік. Да пытання паходжання князёў Астрожскіх. Архівавана з арыгінала 3 снежня 2019. Праверана 30 лістапада 2019. (бел.)
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya