Вітаўт Чаропка
Вітаўт Чаропка, сапраўднае імя Віктар Кузьміч Чаропка (нар. 21 жніўня 1961, Мінск) — беларускі пісьменнік. Аўтар гістарычных раманаў, прысвечаных пераважна падзеям і асобам сярэднявечнай Беларусі, а таксама гісторыка-літаратурных нарысаў і артыкулаў па гісторыі Беларусі. Папулярызатар айчыннай гісторыі[1]. Біяграфічныя звесткіПа адукацыі — электрык на чыгунцы[1]. У 1981—1990 гадах працаваў на Мінскім трактарным заводзе. Удзельнічаў у рабоце літаратурнага аб’яднання «Крыніцы» пры рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». У 1990—1993 гадах рэдактар часопіса «Хрысціянская думка», у 1993 годзе — часопіса «Спадчына», з 1994 — загадчык аддзела часопіса «Беларуская мінуўшчына», з 1998 — супрацоўнік рэдакцыі «Беларускага гістарычнага часопіса»[1]. Літаратурная і даследчыцкая дзейнасцьЛітаратурнай творчасцю займаецца з 1982 года. Дэбютаваў у друку ў 1988 годзе. Аўтар гістарычнага рамана «Храм без бога» (1992) пра падзеі на Беларусі ў XVI стагоддзі. Кнігі гісторыка-літаратурных нарысаў «Імя ў летапісе» (1994) і «Уладары Вялікага княства» (1996, 2-е выд. 2002) прысвечаны славутым постацям беларускай гісторыі X—XVII стагоддзяў. У сваім зборніку нарысаў «Гісторыя нашага імя» (1995) разглядае паходжанне назваў «Белая Русь» і «Літва», сцвярджае, што найменні «Літва» і «літвіны» былі адначасова і палітонімам, і этнонімам для беларусаў. Аўтар кніг «Перамога ценю» (1996), «Великий князь Витовт» (Мінск, 2010), артыкулаў па гісторыі Беларусі. Даследуе таксама пытанні сімволікі герба «Пагоня», язычніцкай культуры беларусаў. Бібліяграфія
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia