Асінаўка (Асіпавіцкі сельсавет)
Асі́наўка[1] (трансліт.: Asinaŭka, руск.: Осиновка) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Асіпавіцкага сельсавета. Знаходзіцца за 19 км на паўднёвы захад ад горада Вілейка, 125 км ад Мінска, на аўтадарозе Асіпавічы—Красніца. ГісторыяУ гістарычных крыніцах вядома з XVIII ст. У 1800 годзе вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць казны. У 1852 годзе засценак у складзе маёнтка Тэклінаполь З. Любанскага, у Вілейскім павеце Віленскай губерні. У 1897 годзе ў Вілейскай воласці. у 1908 годзе 37 дзесяцін надзелаў, у складзе Прэшцянскай сельскай грамады. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года пад акупацыяй Польшчы. 31 ліпеня 1920 года ўключана ў склад БССР. Ізноў занята польскімі войскамі ў кастрычніку 1920 года. Пасля Рыжскага мірнага дагавора 1921 года тэрыторыя адышла да Польшчы, у беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь. Вёска знаходзілася ў Каловіцкай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства. Пасля паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь тэрыторыя з лістапада 1939 года ў складзе Беларускай ССР. З 4 снежня 1939 года вёска ў Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года ў Асіпавіцкім сельсавеце. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. У час Вялікай Айчыннай вайны з 25 чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. У маі 1944 года спалена карнікамі, загінулі 10 жыхароў. З фронту не вярнуліся З вяскоўцы. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей, землі ў складзе калгаса імя Суворава. Нсельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia