Асіпавічы (Вілейскі раён)
Асі́павічы[1] (трансліт.: Asipavičy, руск.: Осиповичи) — вёска ў Беларусі, у Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Асіпавіцкага сельсавета. ГеаграфіяВёска знаходзіцца за 5[2] км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Вілейка, за 100[2] км да Мінска, за 3[2] км ад чыгуначнага прыпыначнага пункта Красны Беражок, каля правага берага ракі Спорня, на аўтадарозе Асіпавічы—Шылавічы. ГісторыяУ пач. XVIII ст. сяло ў Вілейскім старостве Ашмянскага павета Віленскага ваяводства ВКЛ, уласнасць вілейскага старасты М. Паца. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1801 годзе вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, 124 душы дзяржаўных сялян. У 1886 годзе ў Вілейскай воласці і павеце Віленскай губерні. У 1892 годзе адкрыта школа граматы. У 1908 годзе ў складзе Вілейскай сельскай грамады, 295 дзесяцін надзелаў. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года пад акупацыяй Польшчы. 31 ліпеня 1920 года ўключана ў склад БССР. Ізноў занята польскімі войскамі ў кастрычніку 1920 года. Пасля Рыжскага мірнага дагавора 1921 года тэрыторыя адышла да Польшчы, у беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь. Вёска знаходзілася ў Каловіцкай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства. Тут працавала дзяржаўная беларуска пачатковая школа, якая ў 1938 годзе была скасавана. Пасля паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь тэрыторыя з лістапада 1939 года ў складзе Беларускай ССР. З 4 снежня 1939 года вёска ў Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Асіпавіцкага сельсавета. У час Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. У раёне вёскі базіраваўся і дзейнічаў партызанскі атрад «За Радзіму» брыгады імя М. В. Фрунзе. На могілках брацкая магіла, дзе пахаваны 4 партызаны гэтага атрада, якія загінулі ў баі 6 мая 1944 года. У 1973 годзе на магіле пастаўлены абеліск. За час вайны загінулі 98 землякоў, на ўшанаванне іх памяці ў 1965 годзе пастаўлена стэла. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. У 1949 годзе створаны калгас імя Будзённага, 18 верасня 1950 года ўзбуйнены пад назвай імя Суворава (цэнтр — в. Асіпавічы). У 1969 годзе працавалі сярэдняя школа, ФАП, клуб, магазін. Насельніцтва
ІнфраструктураСярэдняя школа-сад, бібліятэка, ФАП, клуб, аддзяленне сувязі, магазін (2003). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia