Асірыя (рымская правінцыя)![]() Асірыя (лац.: Assyria) — правінцыя Рымскай імперыі, размешчаная прыкладна на тэрыторыі сучаснага паўночнага Ірака. Створана каля 116 года імператарам Траянам пасля паспяховага паходу супраць Парфіі. Аднак яго пераемнік Адрыян вывеў адтуль легіёны ў 118 годзе, але гэта не азначала канец рымскага валадарства ў гэтым рэгіёне. Раней гэта тэрыторыя была прадметам варожасці паміж Парфіяй і Арменіяй. Рым займаў гэту тэрыторыю нядоўгі час у 161—165 гадах і ў 194—199 гадах і толькі ў 230 годзе змог замацавацца. У правінцыі былі ўвесь час раскватараваны два легіёны для абароны ад парфянскага ўварвання і для забеспячэння стабільнасці. Правінцыя была страчана ў 363 годзе пры імператары Іавіяне пасля няўдалага персідскага паходу Юліяна і ганебнага міру, заключанага з мэтай бяспечнага адводу войска ў Канстанцінопаль. Часткі правінцыі з поўначы на поўдзень: Мок (лац.: Moxoene), (лац.: Rehimene), Карчайк (лац.: Corduene), (лац.: Zabdicene і (лац.: Adiabene). Гарады з поўначы на поўдзень: (лац.: Hiaspis), Цызра (лац.: Bezabde), (лац.: Sisara), Нісібіс (ці Нізіба) (лац.: Nisibis), Сінгара (лац.: Singara), Ніневія (лац.: Nineveh), Хатра (лац.: Hatra) і Ур (лац.: Ur). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia