Іўдзея (рымская правінцыя)![]() Іўдзе́я (іўр.: יהודה, Ехуда; грэч. Ιουδαία; лац.: Iudaea) — рымская правінцыя, утвораная ў 6 годзе на месцы Іўдзейскага царства. Праіснавала да паўстання Бар-Кохбы і ў 135 годзе была пераназвана ў Сірыю Палесцінскую. Адміністрацыйным цэнтрам правінцыі была Кейсарыя, аднак значэнне духоўнай сталіцы для мясцовага насельніцтва доўгі час захоўваў Іерусалім. ПерадгісторыяРым аказваў яўрэям дапамогу ў барацьбе з імперыяй Селеўкідаў, пасля таго як сірыйскі цар Антыёх IV Епіфан разарыў Іерусалім, узмацнілася барацьба яўрэяў за незалежнасць. У 63 г. да н.э. рымскія войскі пад камандаваннем Пампея Вялікага канчаткова знішчылі Понт і захапілі Іўдзейскае царства і Сірыю. Пампей перадаў кіраванне Іўдзеяй Гіркану II, які атрымаў званне Этнарха, што фактычна пазбавіла яго царскага тытула. У 40 г. да н.э., парфяне заваявалі Іўдзею, першасвятаром быў прызначаны Антыгон II (Хасманей). Тым часам Ірад дабраўся да Рыма і смог пераканаць трыумвірат зрабіць яго царом Іўдзеі. Форма кіравання правінцыяй шматкроць змянялася: спачатку было васальнае царства Ірада, затым, дзве васальныя тэтрархіі і правінцыя, ізноў адноўленае васальнае царства, і канчатковае ператварэнне ўсёй тэрыторыі ў правінцыю. Як піша ў дысертацыі кандыдат гістарычных навук Юлія Рогава, гэтыя змены хутчэй з’яўляліся вынікам асабістых сувязяў паміж прадстаўнікамі эліты іўдзейскага грамадства і імператарскім дваром Рыма, чым прадуманай палітыкай[1]. ГісторыяДа 6 годзе н.э. сын Ірада Вялікага Ірад Архелай выклікаў незадавальненне як у яўрэяў, так і ў рымлян, і імператар Аўгуст зрынуў яго, перадаўшу ўладу над Іўдеей рымскаму намесніку. Першы рымскі кіраўнік Сірыі (у склад якой уваходзіла Іўдзея) Квірыній у першы ж год правёў перапіс насельніцтва для арганізацыі падаткаабкладання на карысць Рыма. Гэтыя меры прывялі да паўстання Іуды Галілеяніна. Першым рымскім намеснікам уласна Іўдзеі быў прызначаны Капоній. На час намесніка Понція Пілата прыпадаюць падзеі, апісаныя ў евангеллях і звязаныя з дзейнасцю Ісуса Хрыста. У 41 годзе н.э. пры Ірадзе Агрыпе Іўдзея была зноў аб’яднана і дасягнула свайго ранейшага памеру. У сярэдзіне I стагоддзя ў Іўдзею набраў сілу рух сікарыяў. Напружанне паміж мясцовым насельніцтвам і імперскай адміністрацыяй расло, пакуль не вылілася ў Іўдзейскую вайну, у выніку якой Храм і Іерусалім былі цалкам разбураны (засталася толькі Сцяна плачу). Іўдзея страціла рэшткі аўтаноміі, а на развалінах Іерусаліма быў разбіты лагер X легіёна. У 117 годзе імператар Адрыян вырашыў пабудаваць на месцы Іерусаліма рымскі горад Элія Капіталіна, які павінен быў бы ўпрыгожваць храм Юпітэра. Адначасова быў прыняты ўказ пра забарону абразання. Гэтыя меры і імкненне да ператварэння Іерусаліма ў язычніцкі цэнтр выклікалі паўстанне Бар-Кохбы, якое было жорстка падушана. У 135 годзе рымляне пераназвалі правінцыю Іўдзея ў «Сірыя Палесціна», каб сцерці памяць пра яўрэйскую прысутнасць у гэтых месцах[2][3][4]. Намеснікі
Іўдзея ў літаратурыУ Іўдзейскай правінцыі разгортваюцца дзеянні біблейскіх эпізодаў кнігі М. Булгакаўа «Майстар і Маргарыта». Адносінам Іўдзеі з Рымам прысвечаны раман Ліяна Фейхтвангера «Іўдзейская вайна» Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia