Атлантычная Канада![]() Атлантычная Канада (ці Атлантычныя правінцыі) — вобласць Канады, якая складаецца з чатырох правінцый на атлантычным узбярэжжы: Прыморскіх правінцый (Нью-Брансуік, Новая Шатландыя, Востраў Прынца Эдуарда) і правінцыі Ньюфаўндленд і Лабрадор. Размешчаная на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна правінцыя Квебек не ўваходзіць у склад Атлантычнай Канады. Па стане на 2009 год агульная колькасць жыхароў Атлантычных правінцый складала 2 337 561 чалавек[1]. Гістарычная даведкаВыкарыстоўваемы ў наш час тэрмін Атлантычная Канада ўвёў у 1949 годзе прэм'ер-міністр Ньюфаўндленда Джоі Смолвуд адразу пасля ўваходжання правінцыі Ньюфаўндленд і Лабрадор у склад Канады. Смолвуд лічыў залішне саманадзейным назваць новую правінцыю часткай «Прыморскай тэрыторыі», паколькі ў іх склад уваходзяць тры правінцыі — Нью-Брансуік, Новая Шатландыя і Востраў Прынца Эдуарда, якія маюць сваю ўласную гісторыю і ўнікальныя культурныя асаблівасці. Нью-Брансуік і Новая Шатландыя ўвайшлі ў склад Канфедэрацыі Канада ў 1867 годзе, Востраў Прынца Эдуарда — у 1873 годзе. Гарады![]() ![]() ![]() ![]() Ніжэй прыведзены спіс супольнасцяў (гарадоў і абласцей) Атлантычнай Канады, колькасць насельніцтва якіх па даных перапісу 2006 года складала больш 15 тысяч чалавек[2]:
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia