Новая Шатландыя
Новая Шатландыя (ужываецца лацінскае напісанне Nova Scotia ад англ.: New Scotland — «Новая Шатландыя», фр.: Nouvelle-Écosse, шатл. гэл.: Alba Nuadh) — правінцыя на ўсходзе Канады, адна з трох так званых Прыморскіх правінцый. Сталіца і найбуйнейшы горад — Галіфакс. Да 1713 года называлася Акадзія. ГеаграфіяКанадская правінцыя Новая Шатландыя займае тэрыторыю паўвострава Новая Шатландыя і вострава Кейп-Брэтан. Таксама ў склад правінцыі ўваходзіць маленькі востраў Сэйбл. Звязана з мацерыком (правінцыяй Нью-Брансуік) вузкім перашыйкам. Берагавая паласа правінцыі складае 10 427 км. З паўднёвага ўсходу ўзбярэжжа абмываецца водамі ўласна Атлантычнага акіяна, на поўначы знаходзіцца заліў Святога Лаўрэнція, на захадзе — заліў Фандзі. Плошча правінцыі — 55 284 км², што ў параўнанні болей за тэрыторыю Даніі, але меней за Шатландыю. Вядомыя асобыЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia