Квебек (правінцыя)
Квебе́к (фр.: Québec) — адна з правінцый Канады. Мяжуе з правінцыяй Ньюфаўндленд і Лабрадор на паўднёвым усходзе, з правінцыяй Нью-Брансуік на ўсходзе, з ЗША на поўдні і правінцыяй Антарыа на захадзе. Гэта адзіная правінцыя Канады, дзе афіцыйнай мовай з’яўляецца выключна французская. ГеаграфіяТэрыторыя Квебека складае 1 542 056 км². Сталіца правінцыі — г. Квебек (насельніцтва 491 тыс.). Найвялікшы горад — Манрэаль (насельніцтва 1 621 тыс.). Астравы Квебека: Мадлен (архіпелаг), Антыкосты. ГісторыяПравінцыя Квебек была ўтворана на змену Ніжняй Канадзе ў 1867 годзе. Падчас сусветных войнаў гарады Квебека станавіліся цэнтрамі выступленняў супраць прызыву. У 1960-х глыбокія эканамічныя і сацыяльныя пераўтварэнні («Ціхая рэвалюцыя») выклікалі рост франкаканадскага сепаратызму. Квебекскія нацыяналісты праводзілі акцыі, у тым ліку тэрарыстычныя. Былі ініцыяваны два рэферэндумы (1980 і 1995), і ў выніку другога з іх Квебек быў на самай мяжы незалежнасці (49,6 % за). З таго часу хваля сепаратызму суцішылася. ДэмаграфіяУ 2006 насельніцтва Квебека складала 7,5 мільёнаў жыхароў. У 2001 французская мова з’яўлялася роднай у 82 % жыхароў Квебека, англійская мова ў 8 %, італьянская ў 5 %, арабская ў 3 %. Паводле рэлігіі, 90,2 % жыхароў Квебека — хрысціяне, 1,5 % — мусульмане, 1,2 % — іўдзеі. 7,1 % не маюць рэлігіі. Урад
Галава квебекскага ўрада — Прэм’ер-міністр Жан Шарэ. Ён з’яўляецца лідарам кіруючай Ліберальнай партыі Квебека, якая мае бальшыню пасад у Нацыянальным сходзе правінцыі. Лейтэнант-губернатар Квебека — П'ер Дзюшэн, які прадстаўляе ў правінцыі караля Канады Карла III. Вядомыя асобыНекаторыя гарадыКрыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia