Афанасій Васілевіч Кляцко
Афанасій Васілевіч Кляцко (нар. 18 (31) студзеня 1911, вёска Куляшоўка, Клімавіцкі павет, Магілёўская губерня, цяпер Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць — 8 ліпеня 2001, Магілёў) — савецкі ваенны-сапёр, поўны кавалер ордэна Славы. БіяграфіяНарадзіўся 12 студзеня 1911 года ў вёсцы Куляшоўка Клімавіцкага раёна Магілёўскай обласці Беларусі ў сялянскай сям'і. Беларус. Скончыў 4 класы. Працаваў кавалём у калгасе. У Чырвонай Арміі ў 1931—1935 і з 1941 года. З 1943 года - актыўны ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у вызваленні Беларусі, Літвы, Польшчы. Вайну скончыў у разбітай варожай Германіі. Сапёр 222-га гвардзейскага стралковага палка чырвонаармеец Афанасій Кляцко, у складзе групы байцоў 10 жніўня 1944 года у сямі кіламетрах на паўночны захад ад літоўскага горада Вілкавішкіс узарваў мост праз раку Шэрвінты, перагарадзіўшы шлях пятнаццаці танкам праціўніка, сарваўшы варожую танкавую атаку. Загадам па 49-й гвардзейскай стралковай дывізіі № 055 ад 28 верасня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях, чырвонаармеец Кляцко Афанасій Васілевіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1]. Сапёр 222-га стралковага палка чырвонаармеец Афанасій Кляцко з групай разгароджвання 14—16 студзеня 1945 года ў раёне польскага населенага пункта Рудкі, размешчанага на паўднёвым захадзе ад горада Радам, зрабіў чатыры паходы ў мінных палях праціўніка, абязшкодзіўшы 72 супрацьпяхотныя і 7 супрацьтанкавых мін, узяў у палон трох праціўнікаў. Загадам па 33-й арміі № 074 ад 29 сакавіка 1945 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях чырвонаармеец Кляцко Афанасій Васілеві узнагароджаны ордэнам Славы 2- ступені[1]. 14 красавіка 1945 года у трох кіламетрах на паўднёвы усход ад германскага горада Франкфурт-на-Одэры чырвонаармеец Афанасій Кляцко, забяспечваючы дзеянні разведвальнай групы, зрабіў праходы ў мінным полі і драцяной загародзе. Быў паранены, але поя бою не пакінуў. Загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі чырвонаармеец Кляцко Афанасій Васілевіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[1]. У 1945 годзе старшына Кляцко А. В дэмабілізаваны. Вярнуўся ў родную вёску, працаваў у калгасе. Жыў у горадзе Магілёве. Памер 8 ліпеня 2001 года. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
СпасылкіКляцко Афанасий Васильевич (руск.) на сайце «Героі краіны» |
Portal di Ensiklopedia Dunia