Афераўшчына
Афе́раўшчына[1] (трансліт.: Afieraŭščyna, руск.: Аферовщина) — вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Вялікадолецкага сельсавета. ГісторыяНазва, напэўна, паходзіць ад ахвяра (з варыяцыяй афера) у сэнсе «дар на царкву». У XVIII стагоддзі Афёраўшчына ўваходзіла ў склад маёнтка Весніцк (агулам маёнтак меў 13 вёскак), які належаў ордэну піяраў у Лужках. На заходнім ускрайку вёскі знаходзілася невялічкая драўляная ўніяцкая царква, збудаваная піярамі. Але царкоўны прыход да пачатку XIX стагоддзя знаходзіўся ў вёсцы Слабодка і толькі потым жыхары вёскі сталі наведваць царкву ў Вялікіх Дольцах. У 1834 годзе маёнтак быў канфіскаваны на карысць дзяржавы, адпаведна ўсе сяляне перайшлі ў катэгорыю дзяржаўных. Наступным крокам стала скасаванне ўніяцтва ў 1839 годзе і перавод сялян у праваслаўе. У XIX стагоддзі сяло Афёраўшчына Барысаўскага павета Мінскай губерні ў скарбовым маёнтку з цэнтрам у Рагазіна. Належала да праваслаўнага Вялікадолецкага Свята-Духаўскага прыходу. Дзейнічала царкоўна-прыходская школа. У выніку Рыжскага мірнага дагавора апынулася ў складзе СССР. Савецка-польская мяжа праходзіла за некалькі кіламетраў на захад ад вёскі. У 1921 годзе на базе прыходскай адкрыта працоўная школа. З 1924 года ў складзе Весніцкага сельсавета Ушацкага раёна. Дзейнічаў калгас імя Валадарскага. Падчас Другой сусветнай вайны вёска трапіла ў склад Полацка-Лепельскай партызанскай зоны. У пачатку мая 1944 года, падчас праведзення карнай аперацыі «Вясенняе свята», у вёсцы знішчана 18 двароў, загублена 20 жыхароў[2]. З 18 сакавіка 1963 года ў складзе Вялікадолецкага сельсавета[3]. У 1964 годзе каля могілак у паўднёва-заходняй частцы вёскі пастаўлены абеліск на брацкай магіле партызан[4]. Дэмаграфія
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia