Ахрэмаўцы
Ахрэ́маўцы[2] (трансліт.: Achremaŭcy, руск.: Ахремовцы) — аграгарадок[3] у складзе Ахрэмавецкага сельсавета Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі — цэнтр сельсавета, на ўсходнім беразе возера Дрывяты, за 10 км на паўднёвы ўсход ад Браслава, на шашы Браслаў—Глыбокае. Гісторыя![]() Назва паходзіць ад прозвішча Ахрэмавічаў, якія валодалі мясцовымі землямі ў 17 стагоддзя З сярэдзіны 18 стагоддзя вёска адносілася да маёнтка Бяльмонты. У 19 — пач. 20 ст. Ахрэмаўцы — вёска Браслаўскай воласці Новааляксандраўскага павета, 300 жыхароў (1903). З 1921 у Польшчы, вёска Браслаўскай гміны, 74 дамы, 360 жыхароў (1931). Перад вайной у вёсцы жыло 296 чалавек у 93 дварах[4]. У кастрычніку 1943 гітлераўцамі было спалена 84 дамы[4]. Дзейнічала Азяраўскае антыфашысцкае падполле. У 1995 годзе мелася 1549 жахароў, 495 гаспадарак. Цэнтр сельсавета, сядзіба калгаса «Шлях Леніна». У 1974 годзе да вёскі Ахрэмаўцы была далучана вёска Бяльмонты[5]. ЭканомікаДзейнічаюць прадпрыемствы: Браслаўскі торфабрыкетны завод, Браслаўскае прадпрыемства па вытворча-тэхнічным абслугоўванні сельскай гаспадаркі, Браслаўскае прадпрыемства па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні аграпрамысловага комплексу. 7 дзяржаўных і 2 прыватныя крамы, прадпрыемствы бытавога абслугоўвання, 2 лазні, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі. КультураПрацуюць сярэдняя і музычная школы, дзіцячы сад, 2 Дома культуры, бібліятэка. Выдатныя мясціны![]()
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia