Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Ахрэмаўцы)
Касцёл Узвышэння Святога Крыжа — мураваны каталіцкі храм у аграгарадоку Ахрэмаўцы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Паркавая, 11-б. Гісторыя![]() Касцёл пад тытулам Узвышэння Святога Крыжа быў пабудаваны ў 1768 г. фундатарам Юзафам Гілзенам. У 30-я гады ХІХ ст. касцёл быў знішчаныя падчас пажару. У 1938 г. распачалася падрыхтоўка да будаўніцтва новага касцёла, але ў 1939 г., у сувязі з ваеннымі дзеяннямі яго будаўніцтва не было завершана. У 1947 г. касцёл зачынілі, а пасля і цалкам зруйнаваны. Новы касцёл пабудаваны ў 1988—2003 гг. з цэглы на месцы старога касцёла. АрхітэктураТвор сучаснай сакральнай архітэктуры постмадэрнізму. Вырашаны перакрыжаванымі прамавугольнымі ў плане аб’ёмамі нефа і трансепта; з тыльнага боку далучана прамавугольная апсіда з папярочнай нізкай сакрысціяй. Фасад завершаны двухгранным шчытом, па восі сіметрыі прарэзаны прамавугольным уваходным праёмам і паўкруглай люкарнай над ім, акаймаванымі агульнай рэльефнай аркай. Бакавыя фасады расчлянёны высокаўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі. Інтэр’ер малітоўнай залы атрымаў суровую трактоўку ў стылі раманскага сярэднявечча: адкрытая цагляная муроўка пазбаўленых архітэктурнага дэкору сцен і адкрытая канструкцыя корабавага скляпення з драўлянымі фермамі. На плоскай алтарнай сцяне навешаны высокі крыж са скульптурай «Укрыжаванне». Уздоўж бакавых сцен навешаны гіпсавыя пано на сюжэты «Крыжовага шляху». Над уваходам антрэсоль хораў[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia