Ачхой-Мартанаўскі раён
Ачхой-Мартанаўскі раён (руск.: Ачхо́й-Марта́новский райо́н, чач.: Тӏехьа-Мартанан кӀошт) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Чачэнскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Ачхой-Мартан (да 2023 года — сяло). ГеаграфіяРаён знаходзіцца на захадзе Чачэнскай Рэспублікі і выцягнуты ў мерыдыянальным напрамку. Мяжуе на захадзе з Сернаводскім раёнам, на поўначы — з Грозненскім раёнам, на ўсходзе — з Урус-Мартанаўскім раёнам, на паўднёвым усходзе — з Ітум-Калінскім раёнам Чачні, на паўднёвым захадзе — з Сунжанскім і Джэйрахскім раёнамі Рэспублікі Інгушэціі. Плошча раёна са студзеня 2020 года — 753,21 км² (паводле даных на канец 2018 года — 1152,83 км²), 1 студзеня 2020 года плошча скарацілася ў сувязі з перадачай Бамуцкага сельскага паселішча ў Сернаводскі раён і частка ненаселенай тэрыторыі Стара-Ачхойскага сельскага паселішча перадаецца ва Урус-Мартанаўскі і Шатойскі раёны. Раён размешчаны ў перадгор’ях Вялікага Каўказскага хрыбта, праз тэрыторыю раёна працягнуліся два з трох асноўных хрыбтоў Прадкаўказзя — Лясісты і Скалісты; на поўнач раёна заходзіць невялікі Сунжанскі хрыбет, на поўдні — хрыбет Мордлам. Найбуйнейшыя горы — Ахчынкорт, Барзонці (2511), Базгенты (1540,0), Даргакорт, Мордлам, Балой-Лам (2029,9) Хайхі (2162,8), Ханц-Бала-Корт (790,2), Хахалгі (3031) Чал-Гамі-Корт (760,7). Асноўныя рэкі — Аса, Ачху, Валярык, Нетхой, Сунжа, Фартанга і Шалажа; ёсць азёры — Галанчож, Гехі-Ам. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia