Чачэна-Інгушская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Чачэна-Інгушская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (чач.: Нохч-ГІалгІайн Автономни Совецки Социалистически Республика, інгуш.: Нохч-ГІалгІай Автономни Советски Социалистически Республика, руск.: Чечено-Ингушская Автономная Советская Социалистическая Республика, скарочана Чачэна-Інгушская АССР) — аўтаномная рэспубліка ў складзе РСФСР, якая існавала з 1936 па 1944 гг. і з 1957 па 1992 гг. ГісторыяПершая Чачэна-Інгушская АССРЗ прыняццем новай Канстытуцыі СССР 1936 г. 5 снежня 1936 г. Чачэна-Інгушская аўтаномная вобласць была выведзена са складу Паўночна-Каўказскага края і ператворана ў Чачэна-Інгушскую АССР. Падчас Другой сусветнай вайны ў 1942 — 1943 гг. невялікая частка Чачэна-Інгушскай АССР была акупавана нацысцкай Германіяй. У лютым 1944 г. чачэнцы і інгушы былі абвінавачаны ў калабарацыянізме і дэпартаваны ў Казахстан і Кыргызстан (аперацыя «Сачавіца»). 7 сакавіка 1944 г. Чачэна-Інгушская АССР была скасавана і ператворана ў Грозненскую акругу ў складзе Стаўрапольскага края. Аднак ужо 22 сакавіка акруга быў таксама скасавана, а былая тэрыторыя рэспублікі была падзелена паміж Паўночна-Асецінскай АССР, Дагестанскай АССР, Грузінскай ССР і зноў створанай Грозненскай вобласцю РСФСР. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia