Чачэнская мова
Чачэ́нская мо́ва (саманазва: нохчийн мотт) — адна з нахскіх моў, нацыянальная мова чачэнцаў. Распаўсюджаная ў Расіі (Чачня, Інгушэція, Хасавюртаўскі раён Дагестана) і Грузіі (Ахмецкі муніцыпалітэт). Паводле перапісу 2010 года ў Расіі, колькасць асоб у Расіі, якія размаўляюць на мове, налічвала 1 354 705 чал.[2], партал Ethnologue на гэты ж год падае падобныя лічбы — 1,4 млн чал.[1] АсаблівасціФанетыкаФанетычная сістэма адрозніваецца складанасцю вакалізму (кароткія, доўгія, умляўтаваныя, простыя галосныя, дыфтонгі, трыфтонгі, слаба выяўленая назалізацыя галосных) і кансанантызму (простыя, гемінаваныя, абруптыўныя, фарынгальныя зычныя).
Чачэнская мова, як і большасць аўтахтонных моў Каўказа, мае вялікую колькасць зычных: каля 31 (у залежнасці ад дыялекту), што больш чым у іншых еўрапейскіх мовах. Характэрнае і тыповае для рэгіёна троеснае адрозненне паміж звонкасцю, глухасцю і выбуховасцю. Зычныя гукі маюць вялікае падабенства ў арабскай мове і саліскай мове паўночнаамерыканскіх індзейцаў. Галосныя ж вельмі падобныя да сістэмы галосных у нямецкай і шведскай мовах.
У адрозненне ад астатніх моў Каўказа, чачэнская мова мае вялікую разнастайнасць галосных і дыфтонгаў: каля 27 (у залежнасці ад дыялекту), падобных паводле колькасці і гучання да сістэмы галосных у скандынаўскіх, нямецкай і фінскай мовах. Ніводная з маўленчых сістэм дакладна не адрознівае гэтыя гукі. МарфалогіяМарфалагічная сістэма аглютынацыйна-флектыўная. Мае 6 граматычных класаў, шматсклонавае скланенне, дзеяслоўныя катэгорыі класу, часу, ладу, віду. ГраматыкаЧачэнскія назоўнікі належаць да аднаго з некалькіх родаў ці класаў (6), кожны з адмысловай прыстаўкай, да якой дапасуецца дзеяслоў. Дзеяслоў дапасуецца да класу/роду, але ня ліку асобы, маючы толькі часавыя і дзеепрыметнікавыя формы. Чачэнская – эргатыўная мова, хоць дзеяслоў дапасуецца як да прамога дзейніка, гэтак і да непераходнага дапаўнення. Для мовы характэрная наяўнасць 8 склонаў назоўнікаў. Для даследчыкаў чачэнская мова цікавая сваёй лексікаграфіяй: новыя словы ўтвараюцца фіксацыяй цэлых фраз, а не даданнем новых частак да існуючых слоў ці аб’яднаннем старых. Праз гэта ўзнікаюць цяжкасці пры карыстанні слоўнікам. ЛексікаІснуюць запазычанні з рускай, арабскай мовы, з цюрскіх моў (пераважна з кумыцкай), а таксама з фарсі і грузінскай. ПісьменнасцьНайстаражытныя надпісы, знойдзеныя на тэрыторыі Чачні, высечаны на камені і выкананы грузінскім пісьмом. Першую пісьменнасць уласна чачэнскай мовы ў 1862 распрацоўваў чачэнскі вучоны Пётр Услар. У пачатку XX стагоддзя была зроблена спроба перавесці чачэнскую пісьменнасць на арабскіую графічную аснову. З утварэннем СССР у 1925 чачэнская мова, як і большасць моў СССР, была перакладзеная на лацінку (у 1938 гэтая азбука стала адзінай для чачэнскай і інгушскай мовы), а ў 1938 — на рускую аснову. Падчас уздыму нацыянальна-вызвольнага руху ў Чачні ў пачатку 1990-х, у 1992 годзе, парламент Ічкерыі прыняў рашэнне аб вяртанні да выкарыстання лацінкі ў якасці пісьменства для чачэнскай мовы . Аднак, пасля фактычнай паразы Ічкерыі ў канцы 1990-х укараненне лацінкі было прыпынена. Цяпер для чачэнскай мовы выкарыстоўваюць кірылічны алфавіт. Характэрнай рысай чачэнскай кірыліцы (як і многіх іншых каўказскіх моў Расіі) з'яўляецца наяўнасць асаблівай літары - палачкі . Яе ўжываюць як асобна, так і ў дыграфах. З-за цяжкасцяў з наборам «палачкі» на практыцы яе часта замяняюць на лацінскую I ці лічбай 1(у нефармальным стылі). Чачэнскі кірылічны алфавіт:
Чачэнскі лацінскі алфавіт (1991—1999):
Табліца адпаведнасці кірыліцы да сучаснай лацінкі:
Прыклад тэкстуМалітва Ойча наш па-чачэнску: Дада! Хьан цІе сийлахь хуьлда!
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia