Міжнародны аэрапорт імя Аляксандра Картвелі[2] (IATA: BUS, ICAO: UGSB) — аэрапорт, размешчаны за 2 км на поўдзень ад Батумі, Аджарыя, Грузія. Аэрапорт знаходзіцца за 20 км на паўночны ўсход ад Хопы (Турцыя) і служыць унутраным і міжнародным аэрапортам Грузіі і паўночна-ўсходняй Турцыі.
Агляд
Батумі з’яўляецца адным з трох міжнародных аэрапортаў у Грузіі (разам з міжнародным аэрапортам Тбілісі, які абслугоўвае сталіцу Грузіі і міжнародны аэрапорт ў Кутаісі другога па велічыні горада ў Грузіі). Новы тэрмінал аэрапорта працуе з 26 мая 2007 года. Агульнай плошчай 4 256 м², ён здольны перавозіць 600 000 пасажыраў у год.
Міжнародны аэрапорт Батумі адзначыў значны рост колькасці пасажыраў пасля рэканструкцыі, праведзенай холдынгам TAV Airports у 2007 годзе. У 2011 годзе аэрапорт абслужыў 134 000 пасажыраў, што на 51 % больш за папярэдні год.
У 2019 годзе было вырашана пашырыць тэрмінал, паколькі існуючых магутнасцей ужо не хапала. Праца была завершана вясной 2021 года. Плошча была павялічана ўдвая і складае 8000 квадратных метраў, што дазваляе апрацоўваць 1 200 000 пасажыраў у год. Таксама была пашырэнна колькасць аўтобусных варот, стойкі рэгістрацыі і пашпартнага кантролю, а таксама пашырэнне бяспошлінных зонаў і паркоўкі. Акрамя таго, была часткова пашырана зона захоўвання багажу, дзе была ўведзена аўтаматычная канвеерная сістэма і ўсталявана дадатковая карусель для багажу. Усяго было ўкладзена 17 мільёнаў долараў ЗША.
Паводле звестак Дэпартамента па турызме, у верасні 2015 года ў міжнародным аэрапорце Батумі 11 792 наведвальнікі былі замежнага паходжання, што на 54 % больш у параўнанні з папярэднім годам.[29]