Аэрапорт Вільня (літ.: Vilniaus oro uostas (IATA: VNO, ICAO: EYVI) — міжнародны аэрапорт сталіцы Літвы, размешчаны за 7 кіламетраў на поўдзень ад цэнтра Вільні ў Науйінінскім старастве.
З’яўляецца найбуйнейшым аэрапортам ў Літве (80 % пасажырапатоку, 2017) і другім па загружанасці аэрапортам у Прыбалтыцы (па выніках 2019 года аэрапорт абслужыў звыш 5 мільёнаў чалавек).
Вузлавы аэрапорт для лоўкостараў Ryanair і Wizz Air, а таксама для авіякампаніі airBaltic. Эксплуатантам аэрапорта з’яўляецца дзяржаўная кампанія Lithuanian Airports. Быў базай для закрытай у 2018 годзе літоўскай чартарнай авіякампаніі Small Planet Airlines.
Гісторыя
Аэрапорт пачаў сваю працу 17 жніўня1932 года. Першапачаткова аэрапорт насіў назву «Вільня-Парубанак» (польск.: Wilno-Porubanek па назве найбліжэйшай вёскі Парубанак (цяпер раён Кіртымай). Спачатку з аэрапорта ажыццяўляліся толькі ўнутраныя рэйсы на Варшаву і Львоў. Затым, з 15 красавіка 1939-га, і міжнародныя, на Каўнас.
4 кастрычніка1954 года было завершана будаўніцтва першага будынка аэравакзала, пабудаванага ў стылі сталінскага ампіру па праекце архітэктараў Дзмітрыя Бурдзіна і Генадзя Елкіна; у цяперашні час у ім размешчаны тэрмінал прылёту. У канцы 1980-х гадоў стары будынак ужо з цяжкасцю спраўляўся з узрослым пасажырапатокам і было прынята рашэнне аб пабудове другога тэрмінала. Ён быў адкрыты ў 1993 годзе, у ім размясціўся тэрмінал вылету. Пасля ўступлення Літвы ў Шэнгенскую зону (2007) спатрэбілася пабудаваць трэці будынак, каб аэрапорт адпавядаў усім патрабаванням і правілам Шэнгенскага пагаднення. Яго адкрыццё адбылося ў 2007 годзе[2]. У цяперашні час аэрапорт можа забяспечыць пасажырапаток парадку 1,8 млн пасажыраў пры колькасці палётаў прыблізна 30 тыс. у год, не лічачы грузавых перавозак, аб’ём якіх ужо перавысіў 5000 тон у год.
У 2014 годзе былі праведзены даследаванні УПП, якія выявілі неабходнасць яе рэканструкцыі. Рамонт планавалася пачаць у 2016 годзе, але толькі ў 2017 годзе была праведзена значная рэканструкцыя (пасля гэтага УПП праслужыць яшчэ 25 гадоў), аэрапорт быў зачынены на пару месяцаў (шмат рэйсаў былі перанесены ў Каўнас)[3][4].
Авіякампаніі і пункты прызначэння
Boeing 737—300 Small Planet Airlines вылятае з аэрапорта Вільня A320-200 Airbus Wizz Air ў аэрапорце Вільня Embraer E-175 Белавія ў аэрапорце Вільня
Па стане на лістапад 2017 года з аэрапорта Вільня выконваюць рэйсы наступныя авіякампаніі:
аўтобусным паведамленнем (прыблізна з 5:30 да 23:00):
маршруты № 1 і 2 рознымі шляхамі звязваюць аэрапорт з чыгуначным вакзалам[11] ;
маршрут № 88, праходзячы праз цэнтральную частку горада, звязвае аэрапорт з плошчай Еўропы;
хуткі маршрут № 3G, праходзячы праз цэнтральную частку горада, звязвае аэрапорт са спальным мікрараёнам Фабіёнішкес.
чыгуначным паведамленнем: паміж чыгуначным вакзалам і аэрапортам ходзіць аўтаматрыса (рэйкавы аўтобус) PESA 620M (18 рэйсаў у дзень (па раскладзе 2020 года з 04:55 да 20:30)[12])
Міжнароднае паведамленне з Рыгай: з аэрапорта ў латвійскую сталіцу і назад курсуюць мікрааўтобусы кампаніі flybus. Расклад прывязаны да прылёту і вылетаў Wizz Air і Ryanair.