Аўгуста Вінцэнці Лоцы
Аўгуста Вінцэнці Лоцы (Лочы), або Аўгустын Вінцэнты Лоцы (польск.: Augustyn Wincenty Locci; нар. каля 1640 ў Варшаве — 22 лютага 1732) — польскі архітэктар, сакратар і мастацкі дарадца караля Яна III Сабескага. Прадстаўнік барока. БіяграфіяСын Аўгуста Станіслава Лоцы і Уршулі Дораты Гізы. Вучыўся ў бацькі і Дж. Б. Джызлені ў Рыме. У 1673 атрымаў індыгенат польскі, то ёсць шляхецтва гербу Леў, прычым прывілей тычыцца ўсіх яго братоў — Францішка, Казіміра і Яна. Аўгустын належаў да асяродку Яна III Сабескага і кароль называў называў яго «самым блізкім сябрам і нашым сакратаром». Кіраўнік будаўніча-дэкарацыйных работ і мастацкі дарадца польскага караля. Творчасць![]() ![]() Не меў фармальнай адукацыі, але адзначаўся вынаходлівасцю, талентам і тэхнічнымі навыкамі. У яго творах характэрным было ўсталяванне на творы вялікіх класікаў архітэктуры, але Аўгустын Лоцы не ішоў рабскі за тымі ўзорамі, а творча іх апрацоўваў з прыстасаваннем да польскай традыцыі і звычаю. Выканаў па замове караля шмат работ, праектаваў і кіраваў перабудовамі каралеўскіх рэзідэнцый, у прыватнасці, упрыгожваннем замка ў Жоўкве, Каралеўскага замка ў Варшаве, у касцёле і кляштары капуцынаў і сакраментак. Справай жыцця Лоцы быў палац у Вілянаве , рэзідэнцыя Яна Сабескага, пабудаваная пад яго асабістым кіраўніцтвам у 1677—1696 гады. Выконваў таксама заказы прыватных асоб, напрыклад, праект галерэі для Радзівілаў, рэканструкцыю замка ў Радзыне Падляскім, палаца Сіняўскага на Кракаўскім прадмесці, будаўніцтва сядзібы ў Вінярах для Станіслава Антонія Шчукі. Ствараў план Варшавы (1683). На Беларусі для Нясвіжскага палацава-паркавага комплексу ім быў зроблены праект галерэі (1678). ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia