Кракаўскае прадмесце
![]() ![]() ![]() Кракаўскае прадмесце (польск.: Krakowskie Przedmieście) (вымаўленне) — шпацырны праспект Варшавы. Злучае размешчаны на беразе Віслы гістарычны Стары горад з сучасным цэнтрам сталіцы Польшчы. Пачынаецца ля Замкавай плошчы, дзе знаходзілася разбураная ў XIX стагоддзі Кракаўская брама — важны элемент умацаванняў Старога горада. Дарога вяла на поўдзень у бок Кракава ўздоўж берага Віслы над абрывістым адхонам. Уздоўж дарогі знаходзіліся самыя прыгожыя палацы і касцёлы Варшавы. У XIX стагоддзі былі пабудаваны будынкі варшаўскага ўніверсітэта і Акадэміі вытанчаных мастацтваў. Перпендыкулярна Кракаўскаму прадмесцю ў эпоху барока была створана Саксонская вось — горадабудаўнічы комплекс плошчаў, палацаў і паркаў. У 2006—2008 гадах Кракаўскае прадмесце было значна мадэрнізавана, яно атрымала шырокія тратуары і новую вузкую маставую з кітайскага граніту. З тых часоў дапускаецца рух толькі аўтобусаў і таксі. Вуліца Кракаўскае прадмесце разам з вуліцай Новы Свят і Уяздоўскімі алеямі з'яўляюцца часткамі Каралеўскага гасцінца Варшавы. Галерэя
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia