Аўліяр-Аладжынская бітва (1877)

Руска-турэцкая вайна, 1877—1878
Дата 20 верасня (2 кастрычніка) — 3 (15) кастрычніка 1877
Месца у 30 кіламетрах на паўднёвы ўсход ад Карса, Асманская імперыя
Вынік перамога рускіх
Праціўнікі
Расійская імперыя Чцяг Асманскай імперыі Асманская імперыя
Сілы бакоў
56 тысяч чалавек,
220 гармат[1]
38 тысяч чалавек,
74 гарматы[1]
Страты
764 забітых
(у т.л. 23 афіцэры),
4707 параненых
(у т.л. 204 афіцэры),
107 палонных
(у т.л. 1 афіцэр).
Усяго 5578 чал.
(у т.л. 228 афіцэраў).
10 438 забітых і параненых,
8948 палонных
(у т.л. 2 дывізіённыя, 5 брыгадных генералаў, 259 афіцэраў),
3000 дэзерцівала.
Усяго 22 386 чал.
(у т.л. 7 генералаў),
35 гармат,
2 сцягі, 3 значкі.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аўліяр-Аладжынская бітва — бітва на Каўказскім ТВД (каля гор Аўліяр і Аладжа) у верасні-кастрычніку 1877 ў час руска-турэцкай вайны 18771878. Руская армія (М. Т. Лорыс-Мелікаў, 56 тыс. чалавек, 220 гармат) пасля шэрагу беспаспяховых атак аладжынскіх вышыняў у канцы верасня 1877 абышла ўмацаваныя пазіцыі турэцкай арміі (Мухтар-паша, 37—38 тыс. чалавек, 74 гарматы), а потым 3 (15) кастрычніка 1877 адначасовымі ўдарамі з фронту і тылу на працягу трох дзён атачыла і разбіла галоўныя сілы турэцкай арміі, рэшткі сіл адкінула да Карса.

У час бітвы руская армія ўпершыню выкарыстала тэлеграфную сувязь.

Крыніцы

  1. а б А — Бюро военных комиссаров / [под общ. ред. А. А. Гречко]. — М. : Военное издательство Министерства обороны СССР, 1976. — С. 62. — (Советская военная энциклопедия : [в 8 т.]; 1976—1980).
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya