Аўраам Пападопулас

Футбол
Аўраам Пападопулас
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 3 снежня 1984(1984-12-03)[1][2] (40 гадоў)
Грамадзянства
Рост 188 см
Вага 86 кг
Пазіцыя крайні абаронца, цэнтральны абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2015 Трабзанспор 5 (0)
2015—2016 Шанхай Шэньхуа[d] 23 (1)
2016 Джубіла Івата[d] 13 (1)
2017—2019 Брысбен Роар[d] 31 (4)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аўраа́м Пападо́пулас (грэч. Αβραάμ Παπαδόπουλος; нар. 3 снежня 1984, Мельбурн, Аўстралія) — былы грэчаскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Грэцыі.

Кар’ера

«Арыс»

У 2002 годзе ва ўзросце 18 гадоў патрапіў у грэчаскі «Арыс», які базуецца ў горадзе Фесалонікі. Разам з камандай двойчы гуляў у фінале Кубка Грэцыі ў 2005 годзе «Арыс» атрымаў паражэнне ад «Алімпіякоса» з лікам 3:0, і ў 2008 годзе таксама «Арыс» быў слабейшы за «Алімпіякос» з лікам 2:0. У 2008 годзе быў намінаваны на званне найлепшага іграка Грэцыі, але перамогу ў намінацыі атрымаў Дымітрыс Салпінгідыс[3]. У 2008 годзе Аўраамам цікавіліся кіеўскае «Дынама», данецкі «Шахцёр» і піцерскі «Зеніт»[4]. Пасля заканчэння сезона 2007—2008 гадоў Аўраам не стаў працягваць кантракт з «Арысам».

«Алімпіякос»

У ліпені 2008 года перайшоў у склад «Алімпіякоса» з горада Пірэй[5], сума трансферу склалал 2,5 млн еўра.

Міжнародная кар’ера

Упершыню ў нацыянальную зборную Грэцыі быў выкліканы трэнерам Ота Рэгагелем 1 лютага 2008 года. У зборнай дэбютаваў 5 лютага 2008 года ў матчы супраць зборнай Чэхіі.

Дасягненні

«Алімпіякос»:

Крыніцы

Спасылкі


Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya