Сатырыс Нініс

Футбол
Сатырыс Нініс
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 3 красавіка 1990(1990-04-03)[1][2][…] (35 гадоў)
Грамадзянства
Рост 173 см
Вага 70 кг
Пазіцыя флангавы паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2012 Панатынаікос 100 (11)
2012—2014 Парма 14 (0)
2014—2016 Панатынаікос 23 (0)
2016—0000 Шарлеруа[d]
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Саты́рыс Ні́ніс (грэч. Σωτήρης Νίνης; нар. 3 красавіка 1990, Хімара, Албанія) — грэчаскі футбаліст, паўабаронца клуба «Кіфісія». Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Грэцыі.

Кар’ера

«Панатынаікос»

Нініс пачаў кар’еру ў футбольнай акадэміі «Панатынаікос». За некалькі гадоў, якія ён правёў там, паўабаронца стаў неад’емнай часткай моладзевага складу клуба. У выніку, 22 снежня 2006 года кіраўніцтва «Панатынаікоса» прапанавала Нінісу 5-гадовы кантракт. Аднак толькі праз два тыдні, 7 студзеня 2007 года, галоўны трэнер грэчаскага клуба Віктар Муньяс уключыў Сатырыса ў стартавы склад клуба на матч з «Эгалеа».

Сезон 2007—2008 гадоў быў азмрочаны траўмамі. У стартавым матчы супраць «Алімпіякоса» Нініс атрымаў траўму і выбыў на 3 месяцы. Ён вярнуўся ў строй у снежні. Рэшту сезону «Панатынаікос» праводзіў без яго. Гэтае рашэнне галоўнага трэнера клуба Жазэ Пезэйру падвергнулася рэзкай крытыцы з боку заўзятараў.

Сезон 2008—2009 гадоў для Сатырыса пачаўся добра. Новы галоўны трэнер клуба Хенк тэн Катэ паказаў сваю веру ў маладога іграка, выпускаючы яго ў кожным матчы ў перадсезонных матчах. 11 жніўня 2008 года Сатырыс быў абраны віцэ-капітанам клуба, разам з Дымітрысам Салпінгідысам і Жылберту Сілвам. 23 верасня 2008 года Нініс працягнуў кантракт з «Панатынаікосам» яшчэ на 4 гады.

«Парма»

У сакавіку 2012 года Нініс падпісаў кантракт з «Пармай»[3].

Міжнародная кар’ера

Нініс афіцыйна вызываўся ў зборную Грэцыі трэнерам Ота Рэгагелем 16 мая 2008 года ў гульні супраць зборнай Кіпра 19 мая[4].

Дасягненні

«Панатынаікос»:

Крыніцы

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya