Канстантынас Кацураніс

Футбол
Канстантынас Кацураніс
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 21 чэрвеня 1979(1979-06-21)[1][2][…] (45 гадоў)
Грамадзянства
Рост 183 см
Вага 78 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2009 Бенфіка 80 (10)
2009—2012 Панатынаікос 88 (18)
Pune FC[d]
2014 Пуна Сіці[d] 14 (4)
2014—2015 Атрамітас Афіны[d] 22 (3)
2015 Гайдэльберг Юнайтэд[d] 0 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канстантынас Кацураніс (грэч. Κωνσταντίνος Κατσουράνης; нар. 21 чэрвеня 1979 года, Патры, Грэцыя) — грэчаскі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Грэцыі.

Кар’ера

«Панахаікі»

У сезоне 1996—1997 гадоў ва ўзросце 17 гадоў Кацураніс дэбютаваў у грэчаскім чэмпіянаце ў клубе «Панахаікі» са свайго роднага горада Патры. У гэтай камандзе ён правёў шэсць гадоў, і пачынаючы з трэцяга па ліку сезону быў іграком асноўнага складу.

АЕК

Калі яго кантракт з «Панахаікі» мінуў, Кацураніс вырашыў, што прыйшоў час перабрацца ў больш прэстыжны клуб. Ён пачаў перамовы аб пераходзе ў «Панатынаікос». Аднак партугальскі трэнер клуба Фернанду Сантуш, яго будучы трэнер у АЕКу і «Бенфіцы», а ў той час працаваў у «Панатынаікосе», палічыў за лепшае заключыць кантракт са сваім суайчыннікам Карлушам Шаінью, знаёмым трэнеру па ранейшай працы ў «Порту», трансфер Кацураніса ў гэты клуб быў сарваны. Затым да футбалісту праявіў цікавасць іншы грэчаскі гранд — «Алімпіякос». Перамовы з віцэ-прэзідэнтам клуба Георгіёсам Люварысам набліжаліся да паспяховага завяршэння, калі Люварыс папрасіў Кацураніса адкласці прыняцце канчатковага рашэння да вяртання з дзелавой паездкі ў ЗША прэзідэнта клуба Сакратыса Кокаліса. Сітуацыяй скарыстаўся тагачасны прэзідэнт афінскага АЕКа Хрысастомас Псаміядыс і пераканаў паўабаронцу падпісаць трохгадовы кантракт з АЕКам.

Выходзячы спачатку на замену, Кацураніс паказваў уражальную гульню і неўзабаве стаў важнай часткай свайго новага клуба. Ён працягваў прагрэсаваць і хутка стаў адным з вядучых ігракоў асновы.

«Бенфіка»

Кацураніс падпісаў чатырохгадовы кантракт з партугальскім клубам 23 чэрвеня 2006 года. Годам раней у «Бенфіцы» апынуўся іншы грэчаскі футбаліст — Георгіяс Карагуніс. У першым у яго кар’еры дэрбі з «Порту» Кацураніс ударам галавой пасля розыгрышу вуглавага ўдару адкрыў лік сваім забітым мячам, неўзабаве ў адным з матчаў лігі ён забіў другі гол за «Бенфіку». Ён хутка стаў ключавым для каманды іграком, забіў некалькі важных галоў і ў некаторых матчах быў капітанам каманды.

«Панатынаікос»

Кацураніс падпісаў чатырохгадовы кантракт з грэчаскім шматгадовым чэмпіёнам «Панатынаікосам», за які хваляваўся з дзяцінства, 1 ліпеня 2009 года[3].

Міжнародная кар’ера

Кацураніс дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Грэцыі 20 жніўня 2003 года ў матчы супраць зборнай Швецыі. Свой першы гол за зборную ён правёў у браму каманды Казахстана ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2006 года.

Дасягненні

Клубныя

«Бенфіка»

«Панатынаікос»

Міжнародныя

Грэцыя

Крыніцы

  1. Konstantinos Katsouranis // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Kostas Katsouranis // FBref
  3. Official: Kostas Katsouranis Joins Panathinaikos From Benfica. goal.com

Спасылкі


Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya