Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без
«Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» — раман Уладзіміра Някляева, напісаны ў 2012 годзе. Кніга «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» упершыню выдадзена ў 2012 годзе, выдавецтва «Паперус», Мінск[1]. За свой раман Уладзімір Някляеў стаў лаўрэатам першай прэміі імя Ежы Гедройца[2]. СюжэтУ некаторых малазначных дэталях раман Уладзіміра Някляева з'яўляецца аўтабіяграфічным — напрыклад, татарка Нэла, першае мінскае каханне галоўнага героя, мела рэальны прататып. Рэальных прататыпаў мелі і многія іншыя персанажы, хаця з імі Уладзімір Някляеў або ўвогуле не быў знаёмы, або пазнаёміўся значна пазней за пачатак 1960-х гадоў. Але Ася і маёр КДБ Гагарын — персанажы выдуманыя. Галоўны герой рамана — непаўнагадовы хлопец, які прыязджае з правінцыі ў сталічны Мінск у часы хрушчоўскай адлігі вучыцца ў радыётэхнічным тэхнікуме (ў якім навучаўся ў свае гады і сам Някляеў). Хлопец збліжаецца са стылягамі, якіх улады лічаць дысідэнтамі і ворагамі сістэмы. І хлопец сутыкаецца са злом, якое ўвасоблена ў КДБ. Пакаленне мінскіх стыляг-шасцідзясятнікаў слухала Булата Акуджаву і Дзіна Рыда, і задумлялася над злачынствамі маршала Жукава. Побач з прыдуманымі ў творы героямі дзейнічаюць рэальныя гістарычныя асобы: Лі Харві Освальд і Мікіта Хрушчоў, Уладзімір Караткевіч, Кім Хадзееў, Эдуард Гарачы, Андрэй Міронаў, Барыс Луцэнка. І кожны з іх мае свой раманны лёс, толькі Караткевіч з'яўляецца як «камета». Большасць падзей рамана - фантастычныя, яны маюць вельмі мала супольнага з рэальным Мінскам пачатку 1960-х гадоў. Жанр цяжка адназначна вызначыць, бо ў ім прысутнічаюць і элементы меладрамы, рамана выхавання, дэтэктыва[3]. Гісторыя стварэнняПрацу над раманам «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» Уладзімір Някляеў пачаў у 2009 годзе. Аднак пасля падзей ў снежні — Плошчы-2010, і турмы пасля іх, напісанне рамана было часова спынена. Пасля вызвалення з турмы Някляеў працягнуў працу над раманам. Сам Някляеў так казаў пра гэты перыяд:
У верасні 2022 года выйшла аўдыякніга У. Някляева «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без», тэкст начытаў Уладзімір Лісоўскі. Узнагароды1 сакавіка 2013 года у канферэнц-зале мінскага Princess гатэля «Crowne Plaza» адбылося ўрачыстае узнагароджанне лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Лаўрэатам першай прэміі стаў Уладзімір Някляеў за свой раман «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без»[2]. КрытыкаРаман быў рэзка раскрытыкаваны Сямёнам Букчыным за гістарычную недаставернасць[5]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia