Эдуард Гарачы |
Дата нараджэння |
19 кастрычніка 1936(1936-10-19) (88 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства |
Беларусь |
Адукацыя |
|
Месца працы |
|
Прафесія |
акцёр |
Кар’ера |
1958 — дасюль |
Узнагароды |
|
IMDb |
0331410 |
Эдуард Мікалаевіч Гарачы (нар. 19 кастрычніка 1936(1936-10-19), Менск[1]) — савецкі і беларускі акцёр тэатру і кіно. Заслужаны артыст Беларусі (1995). Палітычны вязень у 1960-я гады.
Біяграфічныя звесткі
З 1941 да 1945 гг. з маці ў бежанстве ў Яраслаўлі. У траўні 1945 г. вярнуўся на радзіму. У 1954 г. скончыў 26-ю чыгуначную СШ у Мінску.
У 1958 г. скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача.
Арыштаваны 25 студзеня 1962 г. у будынку тэатра. Крымінальная справа Гарачага была звязана са справай Кіма Хадзеева. Паводле дадзеных следства, з 1957 г. чытаў і распаўсюджваў сярод сяброў атрыманыя з Масквы рукапісныя зборнікі і анекдоты: пародыю на гімн СССР, прозу Паўла Уліціна («Табу», «Анты-Асаркан»). Асуджаны 6 чэрвеня 1962 г. за «антысавецкую агітацыю» да 2 гадоў папраўча-працоўных лагераў. У судзе заявіў, «што быў незадаволены савецкай уладай, меркаваў, што сацыялізм будуецца на прыгнёце асобы, што савецкая прамысловасць пабудавана на прыгнёце сялян»[2].
Этапаваны ў Дубраўлаг (былы Цемнікаўскі) Мардоўскай АССР (ст. Поцьма), у лагерны пункт Яваш (п/с 385—7). Вызвалены 25 студзеня 1964 г.[1]. Вярнуўся на радзіму. Рэабілітаваны Пленумам Вярхоўнага суда Беларускай ССР 9 снежня 1983 г.
З красавіка 1964 да жніўня 1965 гг. працаваў у Магілёўскім абласным драматычным тэатры. З восені 1965 педагог Народнага тэатра Палаца культуры Мінскага трактарнага завода. З 1966 г. працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага. У 1995 г. прысвоена званне Заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь.
Эдуард Гарачы выведзены пад уласным імем у рамане Уладзіміра Някляева «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2012).
Дыпломныя работы
Ролі, сыграныя на сцэне Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача
- Міця — «Няроўны бой» В. Розава
- Федзька Лукашоў — «Учора ў Касаткіне» А. Зака і І. Кузняцова
Ролі, сыграныя на сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра
- Аляксей Токараў — «Рассудзіце нас, людзі» паводле А. Андрэева
- Збышка — «Мараль пані Дульскай» Г. Запольскай
- Мікеле — «Філумена Мартурана» Э. Дэ Філіпа
Ролі, сыграныя на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага
Удзел у бягучым рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага
- Слуга — «Гора ад розума» А. Грыбаедава
- I-ы князь — «Хітрыкі Ханумы» А. Цагарэлі
- Мінак — «Вечнасць на дваіх» У. Арлова, Я. Робіса
- Святар — «Дванаццатая ноч» У. Шэкспіра
- Швейцар — «Ледзі на дзень» А. Данілава
- Жыхар горада — «Чацвертая планета» А. Данілава
Фільмаграфія
- 1968 — Десятая доля пути — Зязюля
- 1972 — Идущие за горизонт — Віця Цыпер, верталётчык
- 1973 — Кортик — бацька Генкі
- 1974 — Неоткрытые острова — лейтэнант міліцыі
- 1974 — Сергеев ищет Сергеева
- 1975 — Волчья стая — партызан-вершнік
- 1975 — Долгие вёрсты войны — Шнайдэр, Кулямётчык
- 1976 — Венок сонетов
- 1976—1978 — Время выбрало нас
- 1978 — Антонина Брагина
- 1978 — Встреча в конце зимы
- 1978 — Расписание на послезавтра — сусед
- 1980 — Амнистия — доктар вар'ятні
- 1980 — Третьего не дано — Сямён Данілевіч
- 1980—1988 — Государственная граница — расстраляны эмігрант
- 1981 — Затишье — стараста
- 1981—1984 — Палеская хроніка — Харчаў, чэкіст
- 1981 — Раскіданае гняздо
- 1982 — Апейка
- 1983 — Как я был вундеркиндом — сябра дзядулі
- 1985 — Друзей не выбирают
- 1988 — Мудрамер — супрацоўнік выліковай лабараторыі
- 1989 — Яго батальён — Дзянішчык, стары куляметчык
- 1990 — Плач перапёлкі — Зазыба
- 1991 — Записки юного врача — Ягорыч, бальнічны вартаўнік
- 1994 — Заколдованные — самагоншчык
- 1994 — Эпілог — Іван Андрэявіч, вядомы пісьменнік
- 1995 — Сын за отца
- 1998 — Убить лицедея
- 2007 — Сынок
Зноскі
Літаратура
- Ярмалінская В.М. Гарачы Эдуард Мікалаевіч // Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя. Том 1. Мінск, 2002. С. 249-250.
- 58-10. Надзорные производства Прокуратуры СССР по делам об антисоветской агитации и пропаганде. Март 1953 - 1991. Аннотированный каталог / Под ред. В.А. Козлова и С.В. Мироненко, сост. О.В. Эдельман. Москва, 1999. С. 592.
- Пепеляев, Валентин. Горячее сердце // Народная газета. 11 лістапада 2016.
- «Бязродны касмапаліт» Кім Хадзееў ды іншыя. Пераслед іншадумцаў за савецкім часам: зборнік дакументаў / Уклад. У. Валодзін. Мінск: Праваабарончы цэнтр "Вясна", 2020. С. 50-59, 62-63, 139-173.
Спасылкі