Аўтапартрэт Дзюрэра (1500)![]() «Аўтапартрэт» («Аўтапартрэт ва ўзросце дваццаці васьмі гадоў», «Аўтапартрэт у футры»; ням.: Selbstbildnis im Pelzrock) Альбрэхта Дзюрэра, напісаны ў пачатку 1500 года — апошні з трох вялікіх аўтапартрэтаў Дзюрэра і самы вядомы з іх. Лічыцца самым асабістым, складаным і знакавым з усіх аўтапартрэтаў мастака. КампазіцыяАўтапартрэт звяртае на сябе ўвагу сваім падабенствам з прынятымі ў той час у мастацтве выявамі Хрыста — сіметрыя кампазіцыі, фарбы цёмных тонаў, паварот анфас і рука, паднятая да сярэдзіны грудзей, быццам у дабраслаўленні. Надпісы на чорным фоне па абодва бакі ад Дзюрэра падкрэсліваюць сімвалізм партрэта. Лёгкія тоны папярэдніх аўтапартрэтаў змяніліся прыцішанай гамай. Уяўная сіметрыя карціны крыху парушаная: галава размешчана трохі правей ад цэнтра, пасмы валасоў падаюць набок, позірк скіраваны налева. У канцы XV — пачатку XVI стагоддзяў выгляд строга ў фас быў выключэннем для свецкага партрэта (адзін з нешматлікіх прыкладаў выкарыстання такога ракурсу — серыя партрэтаў караля Генрыха VIII і яго жонак, выкананая Гансам Гольбейнам, якому, магчыма, было адмысловае ўказанне выкарыстоўваць менавіта гэтую позу). У Італіі профільныя малюнкі змяніліся малюнкамі ў тры чвэрці. У Паўночнай Еўропе паварот у тры чвэрці з'яўляецца ў партрэтах прыблізна з 1420 года, яго выкарыстоўваў Дзюрэр ў сваіх больш ранніх аўтапартрэтах. Мастакі позняга сярэднявечча і ранняга Адраджэння распрацоўвалі гэты больш цяжкі выгляд і ганарыліся уменнем адлюстроўваць мадэль у тры чвэрці. Для гледача пачатку XVI стагоддзя выгляд анфас быў звязаны не са свецкім партрэтам, а з рэлігійным і, перш за ўсё, — выявай Хрыста. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia