Аўтатрофы складаюць першы ярус у харчовай пірамідзе (першыя звёныхарчовых ланцугоў). Менавіта яны з’яўляюцца першаснымі прадуцэнтамі арганічнага рэчыва ў біясферы, забяспечваючы ежай гетэратрофаў. Варта адзначыць, што часам рэзкай мяжы паміж аўтатрофамі і гетэратрофамі правесці немагчыма. Напрыклад, аднаклетачная эўглена пры святле з’яўляецца аўтатрофам, а ў цемры — гетэратрофам.
Аўтатрофныя арганізмы для пабудовы свайго цела выкарыстоўваюць неарганічныя рэчывы — глебу, ваду, паветра. Пры гэтым амаль заўсёды крыніцай вугляроду з’яўляецца вуглякіслы газ. Пры гэтым адны з іх (фотатрофы) атрымліваюць неабходную энергію ад Сонца, іншыя (хематрофы) — ад хімічных рэакцый неарганічных злучэнняў.
Автотро́фы, автотрофные организмы // Биологический энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — С. 9. — 831 с. — 100 000 экз.
Автотро́фные органи́змы, аутотрофные организмы // Т. 1. А — Ангоб. — М. : Советская энциклопедия, 1969. — С. 171. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)