Паўночна-Ціхаакіянскае цячэнне

Паўночна-Ціхаакіянскае цячэнне

Паўночна-Ціхаакіянскае цячэнне — цёплае паверхневае цячэнне ў паўночнай частцы Ціхага акіяна (паміж 35 і 42° паўночнай шыраты), працяг цячэння Курасіа. Накіравана на ўсход ад вострава Хансю да берагоў Паўночнай Амерыкі. Утварае пераходную зону на мяжы трапічных вод і вод умераных шырот.

Тэмпература вады 7-16 °C зімой, 18-23 °C летам. Скорасць 0,9-1,1 км/гадз. Ва ўсходняй частцы Ціхага акіяна разгаліноўваецца на Аляскінскае цячэнне і Каліфарнійскае цячэнне.

Гл. таксама

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 560 с.: іл.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya