Правіла ФостэраПравіла Фостэра (вядомае таксама як астраўное правіла або астраўны эфект) — гэта экагеаграфічнае правіла ў эвалюцыйнай біялогіі, якое кажа, што прадстаўнікі відаў памяншаюцца або павялічваюцца ў памерах у залежнасці ад рэсурсаў, даступных у іх асяроддзі. Напрыклад, вядома, што Mammuthus exilis эвалюцыянаваў са звычайнага маманта на малых астравах. Падобныя эвалюцыйныя шляхі назіраюць сярод сланоў, бегемотаў, удаваў, аленяў і людзей[1][2]. Першым гэта адзначыў Брысталь Фостэр у артыкуле «Эвалюцыя млекакормячых на астравах» часопіса Nature . У ёй ён даследаваў 116 астраўных відаў і параўнаў іх з іх мацерыковым разнавіднасцямі. Фостэр выказаў здагадку, што пэўныя астраўныя жывёлы эвалюцыянавалі да вялікіх версій саміх сябе. Яго простым тлумачэннем было тое, што меншыя жывёлы становяцца вялікімі, калі ціск драпежнікаў саслабляецца (з-за адсутнасці некаторых драпежнікаў на мацерыку), а вялікія становяцца менш ва ўмовах абмежаваных харчовых рэсурсаў (з-за абмежавання прасторы)[3]. Пасля ідэю пашырылі выданнем кнігі Тэорыя астраўной біягеаграфіі аўтараў Роберта Макартура і Эдварда Осбарна Уілсана. А таксама, у 1978 годзе Тэд Кейс выдаў значна больш доўгую і складаную працу па гэтай тэме ў часопісе Ecology[4]. Кейс таксама паказаў, што зыходная здагадка Фостэра адносна прычын з’явы была занадта спрошчанай і не цалкам правільнай. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia