Баброва (Княжыцкі сельсавет)
Бабро́ва[1] (трансліт.: Babrova, руск.: Боброво) — пасёлак у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Княжыцкага сельсавета. Размешчаны за 13 км на паўночны захад ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Магілёў 2. Рэльеф раўнінны. На паўднёвым усходзе цячэ р. Лахвіца (прыток р. Лахва). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Бабровічы і далей па шашы Магілёў—Мінск. ГісторыяЗаснаваны ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак. З 20 жніўня 1924 года ў Княжыцкім сельсавеце Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1990 годзе ў складзе калгаса «Беларусь» (цэнтр — в. Нікіцінічы). ПланіроўкаПланіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай двухбакова традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia