Багалюбава (Уладзімірская вобласць)![]() ![]() Багалю́бава — гарадскі пасёлак у Расіі, ва Уладзімірскай вобласці, каля вусця ракі Нерлі. Былая рэзідэнцыя Андрэя Багалюбскага. У пасёлку знаходзіцца чыгуначная станцыя Багалюбава . ГісторыяБагалюбава было заснавана ў 1158 годзе па распараджэнню князя Андрэя Багалюбскага. Княжацкая рэзідэнцыя была пабудавана ў 1158—1565. У 1177 годзе рэзідэнцыя разрабавана разанскім князем Глебам, у 1230-я гады разбурана татарамі. ВыдатнасціЧасткова захаваліся земляныя валы, равы, ніжнія часткі сцен і слупоў белакаменных умацаванняў, рэшткі замка, цокальная частка храма Раства Багародзіцы (1158—65), на якой пастаўлена барочная ярусная царква (1751). Галоўны сабор, надбрамная званіца і келлі пабудаваны ў 19 ст. Цяпер Багалюбава ў складзе Уладзіміра-Суздальскага гісторыка-мастацкага і архітэктурнага музея-запаведніка. За 1,5 км ад Багалюбава — царква Пакрова на Нерлі.
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia