Пераслаўль-Залескі
Перасла́ўль-Зале́скі[2] (руск.: Переславль-Залесский) — горад (з 1152 года) абласнога падпарадкавання (гарадская акруга) у Яраслаўскай вобласці, адміністрацыйны цэнтр Пераслаўскага раёна, у які не ўваходзіць. Насельніцтва — 40 283 чалавек (2014). Размешчаны за 124 км у напрамку на паўднёвы захад ад Яраслаўля[3], за 140 км ад Масквы, на трасе М8 «Холмагары» Масква — Архангельск, на беразе Пляшчэева возера, у месцы ўпадзення ў яго ракі Трубеж. Цэнтр нацыянальнага парка «Пляшчэева возера». Канцавая чыгуначная станцыя на грузавой лініі ад Берандзеева (лінія Масква — Яраслаўль). Горад уваходзіць у Залатое кальцо Расіі. ГісторыяЗаснаваны ў 1152 годзе князем Юрыем Далгарукім як горад Пераслаўль. У XV стагоддзі атрымаў сучасную назву. Быў умацаваным пунктам на мяжы Растова-Суздальскага княства[3]. У 1175—1302 гадах цэнтр Пераяслаўль-Залесскага княства.[3]. У 1302 годзе горад увайшоў у склад Маскоўскага княства[4]. У 1708 годзе Пераслаўль-Залескі у Маскоўскай губерні, з 1719 года правінцыяльны, з 1778 года — павятовы горад[4]. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia