Багданаўка (Лунінецкі раён)
Багда́наўка[1] (трансліт.: Bahdanaŭka, руск.: Богдановка) — аграгарадок у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Багданаўскага сельсавета. ГеаграфіяАграгарадок знаходзіцца за 30 км у напрамку на паўночны захад ад горада Лунінец, за 240 км ад Брэста, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Лоўча[2]. ГісторыяУпершыню вёска згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1800 годзе (у той час у ёй пражывала 168 мужчын і 147 жанчын, налічвалася 53 двары). ![]() Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 1637 чалавек у 409 дварах[3]. У канцы мая 1944 года гітлераўцамі было спалена 395 дамоў, забіта 34 чалавекі[3], астатнія жыхары здолелі схавацца ў навакольных лясах і пасля вызвалення раёна адрадзілі населены пункт з попелу. У 1940—1954 гадах цэнтр Багданаўскага сельсавета. Да 25 снежня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Загародскага сельсавета Лагішынскага раёна[4], да 11 жніўня 1980 года — у склад Лунінскага сельсавета Лунінецкага раёна, з 11 жніўня 1980 года цэнтр адноўленага Багданаўскага сельсавета[5]. У снежні 1949 года ў вёсцы быў створаны калгас «Гігант»; цяпер тут размяшчаецца СВК «Багданаўка», у якім працуе каля 150 чалавек. Насельніцтва
ІнфраструктураНа тэрыторыі сельсавета размешчаны лясніцтва, два ўчасткі ААТ «Лунінецлес» па нарыхтоўцы і зборы жывіцы, тры крамы, аддзяленне сувязі, урачэбная амбулаторыя, сярэдняя школа, яслі-сад, комплексны прыёмны пункт, філіял АСБ «Беларусбанк», сельскі Дом культуры. Памятныя мясціныУ 1994 годзе адноўлена праваслаўная царква ў гонар святых пакутніц Веры, Надзеі, Любові і маці іх Соф’і. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia