Багдан Міхалавіч Грушвіцкі
Багдан-Габрыэль Міхалавіч Грушвіцкі (руск.: Богдан Михайлович Грушвицкий, польск.: Bogdan Gruszwicki; 22 сакавіка 1870, маёнтак Выганічы, Мінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — пасля 1919) — каталіцкі дваранін-землеўласнік, мінскі гарадскі камісар (1919) у часы Грамадзянскага ўпраўлення ўсходніх зямель. БіяграфіяНалежаў да старажытнага шляхецкага (дваранскага) роду Грушвіцкіх, які карыстаўся гербам «Прагоня». Нарадзіўся 22 сакавіка 1870 г. у сям’і маянтковага двараніна-каталіка Міхала Рудольфавіча Грушвіцкага (1828—1904) і яго другой жонкі Леакадзіі Ратынскай (1838—1909) у маёнтку Выганічы ў Мінскім павеце. Быў хрышчаны ў каталіцтва 18 красавіка 1870 г. у каталіцкім касцёле ў Ракаве. У 1895 г. стаў членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, валодаў маёнткам Крывічы (цяперашнія Вялікія Крывічы ці Малыя Крывічы) у Мінскім павеце. 14 жніўня 1919 г. быў прызначаны па загаду генеральнага камісара Грамадзянскага ўпраўлення Усходніх зямель Уладзіслава Рачкевіча (1885—1947) на пасаду мінскага гарадскога камісара ў часы Грамадзянскага ўпраўлення ўсходніх зямель. Далейшы лёс не даследаваны. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia