Касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Ракаў)
Касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі Ружанцовай (Св. Дамініка) — неагатычны каталіцкі храм, размешчаны ў цэнтры вёскі Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі, помнік архітэктуры рэгіянальнага значэння[1]. Гісторыя будаўніцтваДраўляны храм
Мураваны храм![]() Мураваны храм быў узведзены ў 1906 г. з жоўтай цэглы намаганнямі ксяндза Яўстахія Карповіча замест драўлянага касцёла Маці Божай Ружанцовай. Вялікі ўклад у будаўніцтва храма зрабілі князь Геранім Эдвінавіч Друцкі-Любецкі, памешчыкі Булгакі, Здзяхоўскія, Хелхоўскія і ўсе парафіяне. У 1911 г. пажар знішчыў драўляную плябанію, але не зачапіў храм. Пасля 2-ой сусветнай вайны храм не дзейнічаў. Набажэнствы аднавіліся толькі ў пачатку 1990-х гадоў. АрхітэктураПомнік архітэктуры неаготыкі. 3-нефная 2-вежавая базіліка з трансептам і круглай апсідай. У архітэктурным афармленні шырока выкарыстаныя неагатычныя элементы: ступеньчатыя контрфорсы, высокія спічастыя аконныя праёмы і нішы, зубчатыя фрызы, аркатурныя паясы, ружа-акно на фасадзе. У інтэр'еры — спічастыя скляпенні. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia