Багуслаў Багданавіч Вільчкоўскі
Багуслаў Багданавіч Вільчкоўскі (14 сакавіка 1928, в. Пагулянка, Наваградскае ваяводства, БіяграфіяНарадзіўся 14 сакавіка 1928 года ў сям’і памешчыка. Паляк. Яго бацькі ў перыяд уз’яднання Заходняй Беларусі і ўваходжання яе ў склад Беларускай ССР усталі на бок Савецкай улады. Жылі на станцыі Міцькавічы. У гады Вялікай Айчыннай вайны заставаліся на акупаванай тэрыторыі. У 14 гадоў Багуслаў стаў сувязным партызанскага атрада, збіраў звесткі, перадаваў партызанам, неаднаразова ўдзельнічаў у падрывах чыгуначнага моста, варожых эшалонаў)[2]. Вярнуўшыся да мірнага жыцця, стаў працаваць простым конюхам у калгасе «Іскра». Жыў у вёсцы Малая Сваротва Баранавіцкага раёна. Уступіў у ВКП(б)/КПСС. Неўзабаве быў прызначаны брыгадзірам і ў 1959 годзе вылучаны на пасаду старшыні калгасу — гэта было рашэнне партыйнай арганізацыі. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, членам рэвізійнай камісіі Брэсцкай абласной партыйнай арганізацыі. Увечары 27 лістапада 1964 года, падчас выступу на партыйным сходзе ў памяшканні праўлення калгаса, Багуслаў Вільчкоўскі быў забіты — злачынец стрэліў з цемры, з вуліцы праз акно. Гэта быў надзвычайны выпадак не толькі рэспубліканскага, але і ўсесаюзнага маштабу. Яго забойца быў устаноўлены, прызнаны вінаватым у здзяйсненні тэрарыстычнага акту і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання[3]. Багуслаў Багданавіч быў пахаваны на могілках вёскі Соргавічы. Памяць
Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
СпасылкіБагуслаў Багданавіч Вільчкоўскі на сайце «Героі краіны»
|
Portal di Ensiklopedia Dunia