Соргавічы
Со́ргавічы[1] (трансліт.: Sorhavičy, руск.: Сорговичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 38 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы—Ліда. Насельніцтва 34 жыхары (2010). НазваВядомыя сучасныя літоўскія прозвішчы (каліснія імёны) Sargelis, Sargūnas, у якіх аснова Sarg- звязваецца з літоўскім sargus "пільны, чуйны". Так жа сама ад budrus з падобным значэннем "пільны; бадзёры" імя, што дало тапонім Будраўшчына.[крыніца?] ГісторыяУ 1890 годзе ў Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Пачапаўскай гміне Навагрудскага павета. З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 4 верасня 1972 года да Соргавіч далучана вёска Пагулянка[2]. ІнфраструктураПрацуе магазін. Насельніцтва
Славутасці
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia