Базіліка Канстанціна (Трыр)
Базіліка Канстанціна (ням.: Konstantinbasilika) — старажытнарымская тронная зала, найбуйнейшы асобны будынак, які дайшоў да нашых дзён з антычнасці. Базіліка размешчана ў Старым горадзе, за 500 метраў на поўдзень ад Галоўнай рыначнай плошчы. ГісторыяБазіліка пабудавана ў першым дзесяцігоддзі IV стагоддзя нашай эры пры імператары Канстанціне. У эпоху антычнасці базіліка не выкарыстоўвалася для рэлігійных мэт — на працягу ста гадоў яна служыла троннай залай імператара. Базіліка ўяўляе сабой прамавугольны ў плане будынак з чырвонага каменя, шырынёй 27,2 метраў, вышынёй 33 метра і даўжынёй 67 метраў, завершаны з усходняга боку паўкруглай апсідай. У сценах прарэзаны два рады паўцыркульных вокнаў вышынёй 7 метраў, шырынёй — да 3,5 метраў, якія ўжо ў антычны час былі зашклёныя. Сцены на падмурку з бетону шырынёй 4 метра і глыбінёй ад 4 да 6 метраў. Скляпенні базілікі ўпрыгожвае кесонная столь. У эпоху імператара Канстанціна ўнутраная прастора базілікі была аздоблена мармурам, ва ўпрыгожаных залатой мазаікай нішах былі пастаўлены мармуровыя статуі. З асаблівай раскошай была аформлена апсіда, у якой размяшчаўся імператарскі трон. Велізарны памер залы падкрэслены з дапамогай аптычнага прыёму — вокны апсіды і бакавых сцен становяцца вужэйшымі да сярэдзіны, што зрокава павялічвае ўнутраную прастору базілікі. Падлога і сцены будынка да васьмімятровай вышыні ацяпляліся. Аднак усе дасягненні антычнай цывілізацыі былі разбураны ў V стагоддзі франкамі, пасля чаго базіліка доўгі час стаяла без даху. У эпоху Меравінгаў базіліка была рэзідэнцыяй каралеўскіх гаўграфаў. З 1198 года ў базіліцы размяшчалася рэзідэнцыя архібіскупа Трыра. Апсіда тым часам была перабудавана ў жылую вежу, на сценах былі надбудаваны шэрагі зубцоў. Базіліка служыла архібіскупам крэпасцю для абароны ад знешніх ворагаў. ![]() У 1615—1647 гадах побач з базілікай быў пабудаваны Палац курфюрстаў. Пры гэтым базіліка страціла ўсходнюю і паўднёвую сцены і была ўключана ў будынак палаца. У 1810 годзе французскія войскі выкарыстоўвалі базіліку як лазарэт і казармы. Толькі пры каралі Фрыдрыху Вільгельме IV (1795—1861) базіліка Канстанціна была адноўлена ў першапачатковым выглядзе. З 1856 года базіліка выкарыстоўваецца як пратэстанцкая царква і з'яўляецца ўласнасцю зямлі Рэйнланд-Пфальц. У канцы XIX стагоддзя скульптарам Густавам Каўпертам было створана пяць мармуровых скульптур для базілікі, якія адлюстроўваюць Ісуса Хрыста і чатырох евангелістаў. Да нашых дзён захаваліся толькі галовы статуй. ![]() У 1944 годзе базіліка моцна пацярпела ад запальных бомбаў, але да 1956 годзе была адноўлена і зноў адкрылася як дзеючы пратэстанцкі храм. У 1986 годзе базіліка Канстанціна, разам з іншымі збудаваннямі рымскага перыяду, Кафедральным саборам Трыра і царквой Маці Божай, была ўключана ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia