Балотніца балотная
Бало́тніца балотная[1][2], Балотнік[3], Балотніца прамежкавая[4] (Eleocharis palustris) — невялікая расліна з роду Балотніца (Eleocharis) сямейства Асаковыя (Cyperaceae). Батанічнае апісанне![]() Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 10—50 см з вельмі галінастым карэнішчам, ад якога адыходзяць цёмна-зялёныя вертыкальныя парасткі з невялікімі барознамі і похвамі пурпуровага колеру каля асновы. Сцёблы развіваюцца пучкамі, таму зараснікі могуць нагадваць шчотку. Каласкі маюць даўжыню 5—20[1] мм. Каляплоднік пераважна складаецца з 4 шчацінак з шыпікамі, накіраванымі ўніз. Плод — арэшак. РаспаўсюджаннеРаспаўсюджаны ў большай частцы Паўночнага паўшар’я ад Азорскіх астравоў, Канарскіх астравоў і Паўночнай Афрыкі да Ісландыі і ва ўсёй Еўропе на ўсход, праз Блізкі Усход, Непал, Пакістан, Каўказ, Казахстан і Манголію да Сахаліна, Японіі і Кітая. Таксама пражывае па ўсёй Паўночнай Амерыцы ад Аляскі да Грэнландыі і на поўдзень, ва ўсходняй частцы Мексікі. Расце на плыткаводдзях і па берагах вадаёмаў, па канавам, каля сырых дарог, на лугах, утварае цёмна—зялёныя зараснікі. Цвіце ў маі—ліпені. ВыкарыстаннеСкот есць гэту расліну неахвотна, у выглядзе сена — лепш. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia