Баляслаў Часлававіч Свентаржэцкі
Баляслаў Часлававіч Свентаржэцкі (1831, маёнтак Багушэвічы, Ігуменскі павет, Мінская губерня, Расійская Імперыя — 1888) — кіраўнік Судзеньскага паўстання (1863—1864) у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Паходжанне і сям’яНалежаў да старажытнага каталіцкага шляхецкага роду Свентаржэцкіх гербу «Трубы». Баляслаў Часлававіч Свентаржэцкі нарадзіўся ў 1831 г. у маёнтку Багушэвічы Ігуменскага павета Мінскай губерні Расійскай Імперыі (цяпер Бярэзінскі раён Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь) — у сям’і Чэслава Тадэушавіча Свентаржэцкага (нар. у 1802 г.) і Ганны Аляксееўны Свентаржэцкай. Бацька (Чэслаў Свентаржэцкі) валодаў маёнткам Франскоўшчызна (Франскоўшчына) у Мінскім павеце Мінскай губерні і выбіраўся дваранамі на пасаду дэпутата ад Мінскага павета ў Мінскі дваранскі дэпутацкі сход. Дзед — Тадэвуш Антоніевіч Свентаржэцкі — выбіраўся на пасаду мінскага павятовага маршалка. Хросным бацькам Баляслава Свентаржэцкага быў мінскі губернскі маршалак (1823—1847) Леў Францавіч Оштарп (1785—1851), а першай жонкай стала Лаура Казіміраўна Завадская, пляменніца Льва Оштарпа. Другая жонка — польская пісьменніца і актрыса тэатра Марыя Багуслаўская . БіяграфіяВучыўся ў Віленскім дваранскім інстытуце (скончыў у 1853 г.), Санкт-Пецярбургскім універсітэце; у час эміграцыі — у ваеннай школе ў Францыі. Валодаў спадчынным маёнткам Багушэвічы ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні (Расійская Імперыя). Служыў пісарам у Мінскім Дваранскім дэпутацкім сходзе. З 1860 г. знаходзіўся пад сакрэтным наглядам паліцыі. Як член Мінскага губернскага камітэта ўдзельнічаў у распрацоўцы ўмоў сялянскай рэформы (1861) у Расійскай Імперыі. Падчас паўстання 1863—1864 гадоў з’яўляўся паўстанцкім начальнікам Ігуменскага павета — камісарам аб’яднаных паўстанцкіх атрадаў у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Знаходзіўся пры атрадзе С. Ляскоўскага. Сядзіба Свентаржэцкіх у вёсцы Багушэвічы (Ігуменскі павет, Мінская губерня) была знішчана паводле загаду віленскага генерал-губернатара Міхаіла Мікалаевіча Мураўёва.
Эміграцыя ў ФранцыюУвосень 1863 г. эмігрыраваў на пастаяннае месца жыхарства ў Францыю, за якую ваяваў падчас франка-прускай вайны (1870—1871). Памёр у 1888 г. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia