Вольны каралеўскі горадВольны каралеўскі горад (лац.: libera regiae civitas) — былыя гарады ў каралеўстве Венгрыя, якія не падпарадкоўваліся жупным органам сталіцы, мелі сваё ўласнае самакіраванне і заканадаўчую ўладу, іх жыхары пераважна самі абіралі рыхтара (войта) і органы кіравання. Гэтыя гарады мелі ў Венгрыі т. зв. чацверты статус і ў тагачасным феадальным грамадстве з'яўляліся астравамі дэмакратыі. У СлавакііПаводле двух дэкрэтаў караля Уладзіслава II 1498 і 1514 гадоў у Славакіі атрымалі статус вольных каралеўскіх гарадоў: Некаторыя гарады, асабліва ў XVI стагоддзі, маглі атрымліваць прывілеі, падобныя каралеўскім горадам, вызваляліся ад розных падаткаў і мытаў і мелі права валодаць прыгоннымі вёскамі. Гарадскі статус мелі ў Славакіі прыкладна 110 населеных пунктаў. Тым не менш, вольныя каралеўскія гарады былі адзінымі, якім дазвалялася ўзводзіць муры. У 1608 годзе права надання прывілеяў горадам перайшло ад караля да ўрада Венгерскага каралеўства. Паводле закону 1687 манарх меў права надаць гораду статус вольнага каралеўскага толькі паводле згоды сойма. У XVI—XVIII стагоддзях гэты статус атрымалі: Правы і абавязкі гарадоўВольныя каралеўскія гарады атрымлівалі наступныя прывілеі:
У выпадку судовае цяжбы не было магчымасці абскарджвання ў вышэйстаячых судах, рашэнні выносіліся канчатковыя. Адзінай магчымасцю змены прысуду быў зварот пра памілаванне да караля. Сярод абавязкаў былі:
Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia