Банькаўшчына
Ба́нькаўшчына[1] (трансліт.: Bańkaŭščyna, руск.: Баньковщина) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Капачоўскага сельсавета. ГісторыяГарадзішча ранняга жалезнага веку (1-е тысячагоддзе да н.э. — 1-е тысячагоддзе н.э.) згадваецца ў 1634 г. Знаходзіцца за 1 км на захад ад вёскі на мысе правага берага р. Чорнай, ва ўрочышчы Гарадок. З’яўлялася гарадзішчам-сховішчам. Пляцоўка авальная, памерам 28 на 20 м, мае па краі абарончы вал, а таксама тры валы з поўдня і ўсходу, якія падковай ахопліваюць гарадзішча. Адкрыў у 1960-я гады Л. В. Аляксееў, абследаваў у 1978 годзе М. А. Ткачоў. Культурны пласт не выяўлены. Раскопкі не праводзіліся. У 1747 годзе вёска, 6 двароў. Згадваецца ў 1766 годзе як вёска ў складзе фальварка Кісловічы ў Мсціслаўскім ваяводстве[2]. У 1834 годзе 9 двароў, 42 жыхары, у Мсціслаўскім павеце. У 1897 годзе 19 двароў, 138 жыхароў, у Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 годзе 25 двароў, 161 жыхар. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Лютненскага сельсавета[3]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia