Лютня (Мсціслаўскі раён)
Лю́тня[1] (трансліт.: Liutnia, руск.: Лютня) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Капачоўскага сельсавета. Знаходзіцца за 4 км у напрамку на паўночны захад ад горада Мсціслаў, за 99 км ад Магілёва[2], каля левага берага ракі Віхра[3]. ГісторыяУ 1834 годзе сяльцо Рагайлаўшчына, 1 двор, 2 жыхары, у Мсціслаўскім павеце Магілёўскай губерні, уласнасць памешчыка Хіжынскага, які меў 142 дзесяціны зямлі. У 1897 годзе 1 двор, 3 жыхары, у Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета. У 1909 годзе 1 двор, 7 жыхароў. У пачатку ХХ стагоддзя фальваркі Лютня і Бобрыкі аб'ядналіся ў адну вёску ў Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 года. У 1919 годзе адкрыта працоўная школа першай ступені. У 1924 годзе арганізаваны саўгасы Рагайлаўшчына і Бобрыкі, якія спецыялізаваліся на вырошчванні гародніны і садавіны. У 1935 годзе на базе гэтых саўгасаў створаны конны завод №120. У 1935 годзе адкрыты дзіцячыя яслі. У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 года да 28 верасня 1943 года вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 29 мая 1978 года да 20 лістапада 2013 года Лютня была цэнтрам Лютненскага сельсавета[4], у 2013 у сувязі з яго скасаваннем увайшла ў склад Капачоўскага сельсавета[5]. НасельніцтваЭканомікаЦэнтр коннага завода №120. На сёння актыўна развіваецца пчалярства[6]. Памятныя мясціны
Галерэя
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia