Баніфача Веранезэ
Баніфача дэ Пітаці, Баніфача Веранезэ (італ.: Bonifacio Veronese; 1487, г. Верона — 19 кастрычніка 1553, г. Венецыя) — венецыянскі мастак 16 стагоддзя. Біяграфія![]() Баніфача дэ Пітаці не быў венецыянцам, а паходзіў з горада Верона. Сям'я дэ Пітаці разам з сынам перабралася ў Венецыю пасля 1505 года. Менавіта тут Баніфача вучыўся жывапісу. Магчыма, ён вучань мастака Пальма іль Векіа. Маляваў рэлігійныя палотны і партрэты. Памёр у Венецыі. ТворчасцьТворчасць дэ Пітаці як была падзелена на дзве галіны. Адна — гэта тыповыя для венецыянскай школы выявы Мадонны са святымі, так званыя «Святыя размовы». Але часам ён як бы вызваляўся ад тыповых малюнкаў і звычайных рэцэптаў стварэння кампазіцый і рабіў некалькі незвычайнае нават для самога сябе. Так, ён адлюстраваў палёт Бога-бацькі над плошчай Сан-Марка ў Венецыі ў некананічнай кампазіцыі «Дабравешчанне» ў верхнім палатне кампазіцыі-трыпціха. Глядач можа разгледзець у гарадскім пейзажы і сабор Святога Марка, і велічную званіцу, і каляровы брук плошчы, і паруснікі ўдалечыні[2]. Кампазіцыя такім чынам разбіта на нябесную і зямную часткі. Менавіта так будаваў большасць сваіх кампазіцый Эль Грэка, які таксама жыў і вучыўся ў Венецыі. Баніфача дэ Пітаці — майстар пераходнага этапу ад Адраджэння да маньерызму, напрамку, які доўга суіснаваў з познім венецыянскім адраджэннем. Ён заваяваў вялікі аўтарытэт у Венецыі, дзе меў майстэрню і прымаў вучняў. Вучнямі Баніфача былі вядомыя венецыянскія мастакі, сярод якіх Якопа Басана , Антоніа Пальма, Андрэа Мелдола, Якопа Рабусці, вядомы як Тынтарэта, і іншыя. Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia