Кампаніла сабора Святога Марка![]() ![]() Кампаніла сабора Святога Марка (італ.: Campanile di San Marco) — звонавая вежа сабора Святога Марка ў Венецыі. Знаходзіцца на плошчы Сан-Марка. ![]() Упершыню на гэтым месцы ў VIII стагоддзі была пабудавана гадзіннікавая вежа. У сённяшнім выглядзе званіца была пабудавана ў 1514 годзе. Вежа служыла вартаўнічай вежай і маяком для караблёў, якія ўваходзілі ў лагуну. Вежа вышынёй амаль 100 метраў, складалася з:
Вежа ўвянчана пірамідальным шпілем з флюгерам у выглядзе залатога анёла, які быў устаноўлены напачатку XVI стагоддзя. Побач са званіцай размяшчаецца ладжэта, у якой размяшчалася ахова Палаца Дожаў. Ладжэта была пабудавана Джакапа Сансавіна. 14 ліпеня 1902 года званіца цалкам абрынулася. Прычынамі падзення сталі землетрасенні, удары маланак і агульны знос пабудовы. Пры падзенні вежа разбурыла таксама і ладжэту. Цікава, што пры разбурэнні вежы не пацярпеў ніводны чалавек. Было вырашана аднавіць вежу, у дакладнасці паўтарыўшы вонкавы выгляд і ўзмацніўшы канструкцыю. Адноўленая званіца была адкрыта ў Дзень Святога Марка 25 красавіка 1912 года. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia