Джарджонэ
![]() Джорджа Барбарэлі да Кастэльфранка, больш вядомы як Джарджонэ (італ.: Giorgio Barbarelli da Castelfranco, Giorgione; 1476/1477, Кастэльфранка-Венета — 1510, Венецыя) — італьянскі мастак, прадстаўнік венецыянскай школы жывапісу; адзін з найвялікшых майстроў Высокага Адраджэння. БіяграфіяДжарджонэ нарадзіўся ў невялікім мястэчку Кастэльфранка-Венета недалёка ад Венецыі. Ён быў вучнем Джавані Беліні і засвоіў сабе глыбіню і бляск яго цёплага каларыту, нават перасягнуў яго ў гэтых якасцях і першы з усіх італьянскіх жывапісцаў стаў адводзіць у рэлігійных, міфалагічных і гістарычных карцінах важнае месца паэтычна-прыдуманаму, прыгожаму, не чужому натуральнасці пейзажу. Галоўным месцам яго дзейнасці была Венецыя. Ён пісаў тут надпрастольныя абразы, выконваў шматлікія партрэтныя заказы і, па звычаі таго часу, упрыгожваў сваім жывапісам скрыні, куфэркі і фасады дамоў. Памёр ад чумы. ЗноскіЛітаратура
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
|
Portal di Ensiklopedia Dunia