Баракамера![]() ![]() ![]() Баракамера — посуд (камера) ці памяшканне, выкананае звычайна з металу. Мае магчымасць герметызацыі і стварэння ўнутры камеры ціску большага (гіпербарычныя баракамеры) ці меншага (гіпабарычныя баракамеры), чым атмасферны. Віды баракамерЧаста тэрміны дэкампрэсійная камера, рэкампрэсійная камера, баракамера выкарыстоўваюцца адначасова. У назвах адлюстроўваюцца розныя вобласці прымянення, а не прынцыповыя тэхнічныя адрозненні. Гіпабарычныя камерыГіпабарычныя камеры выкарыстоўваюцца ў медыцыне для лячэння шэрагу захворванняў і для мадэлявання сітуацый знаходжання чалавека на вялікай вышыні (летчыкі, альпіністы, парашутысты, касманаўты і г . д.). Гіпербарычныя камерыГіпербарычныя камеры выкарыстоўваюцца ў медыцыне для аксігенабаратэрапіі пры розных захворваннях, лячэння дэкампрэсійнай хваробы ў вадалазаў, мадэлявання сітуацый знаходжання чалавека пры большым, чым атмасферны, ціску, трэніроўкі аквалангістаў і вадалазаў. Ціск у іх могуць падымаць да 6 бар у мэтах тэрапіі. Апошнія дасягненні медыцыны дазволілі стварыць партатыўныя баракамеры на аднаго пацыента, у якіх ціск падымаюць на 0,3-0,5 бар вышэй атмасфернага[1]. Дэкампрэсійныя камерыДэкампрэсійная камера — від баракамеры, які выкарыстоўваецца пры вадалазных працах, які дазваляе праходзіць апошнія (самыя працяглыя) дэкампрэсійныя прыпынкі на паверхні, а не пад вадой. Гэта дазваляе вадалазам паменшыць рызыкі для здароўя, звязаныя з пераахаладжэннем або небяспечнымі ўмовамі. Цікавыя фактыУ лістападзе 1992 года была дасягнута рэкордная глыбіня 701 м Тэа Маўрастомасам у Марсэлі, Францыя, пры мадэляванні падводнага апускання ў баракамеры з выкарыстаннем газавых сумесяў — вадарод, кісларод і гелій[2]. Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia